Справаздача аб змене капіталу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Справаздача аб змене капіталу — гэта дакумент, які адлюстроўвае інфармацыю аб змене ўласнага капіталу за справаздачны, а таксама за год, што папярэднічае справаздачнаму[1].

Хуткія факты Бухгалтарскі ўлік, Ключавыя паняцці ...
Remove ads

Змест

У справаздачы аб змяненні капіталу прыводзяцца звесткі аб змене ўласнага капіталу як у цэлым, так і ў разрэзе кожнага ягонага складніка, адлюстроўваюцца прычыны змен уласнага капіталу, згрупаваныя па радках справаздачы[1].

Справаздача аб змене капіталу адлюстроўвае стан і рух крыніц уласных сродкаў: астаткі на пачатак года, налічана за справаздачны год, пералічана за справаздачны год, астаткі на канец года па рахунках[2]:

  • статутны фонд,
  • рэзервовы фонд,
  • неразмеркаваны прыбытак,
  • рэзервы будучых выдаткаў,
  • мэтавае фінансаванне.
Remove ads

У Беларусі

Форма і парадак складання справаздачы аб змене ўласнага капіталу ў Рэспубліцы Беларусі зацверджана Пастановай міністэрства фінансаў 12 снежня 2016 г. № 104 "Аб складанні індывідуальнай бухгалтарскай справаздачнасці"[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads