From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 2014 (англ.: Eurovision Song Contest 2014; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2014; дацк.: Det Europæiske Melodi Grand Prix 2014) — 59-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у Даніі з 6 па 10 мая 2014 года. Данія стала краінай-пераможцай папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2013», які праходзіў у Мальмё (Швецыя), дзе песняй-пераможцай стала «Only Teardrops» у выкананні спявачкі Эмілі дэ Форэст.
Конкурс песні Еўрабачанне 2014 | |
---|---|
Дата | |
1-ы паўфінал | 6 мая 2014 |
2-і паўфінал | 8 мая 2014 |
Фінал | 10 мая 2014 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Данія , Капенгаген, Залы «B&W»[1] |
Вядучы(я) | Мікалай Копель, Пілоу Асбек, Лісэ Ронэ |
Супервайзер | Ён Ола Санд |
Тэлеканал гаспадароў | DR |
Інтэрвал-акт | 2-і паўфінал: Джэсіка Маўбай[2] Фінал: «Rainmaker» (у выкананні Эмілі дэ Форэст і 26 фіналістаў)[3] |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 37 |
Вяртанне | Польшча Партугалія |
Адмовіліся ад удзелу | Балгарыя Кіпр Сербія Харватыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням, якія набралі больш за ўсё балаў падчас галасвання тэлегледачоў і журы (50/50) |
Пераможная песня | «Rise Like a Phoenix» (Аўстрыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2013 2015► |
Пераможцам конкурсу стала прадстаўніца з Аўстрыі пад сцэнічным імем Канчыта Вурст. Конкурс вялі трое вядучых — Лісэ Ронэ, Мікалай Копель і Пілоу Асбек. Упершыню ў гісторыі конкурсу трыо вядучых складалася з двух мужчын і адной жанчыны.[4] Гэта быў трэці раз, калі Данія прымала ў сябе конкурс, у апошні раз гэта здаралася ў 2001 годзе.
Трыццаць сем краін пацвердзілі свой удзел у конкурсе. 10 мая 2013 года падчас прэс-канферэнцыі арганізатараў у Мальмё, выканаўчы кіраўнік, Ён Ула Сан, адзначыў, што ён спадзяецца на вяртанне краін, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе 2013 года, і што Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) быў у абмеркаваннях з гэтымі краінамі ў дачыненні да іх патэнцыйнай даходнасці.[5] Паўфіналы былі прызначаны на 6 і 8 мая 2014 года, а фінал прайшоў вечарам 10 мая 2014 года,[6] нягледзячы на тое, што першапачаткова правядзенне конкурсу было запланавана на тыдзень пазней.[7][8] Прычынай таго, што конкурс быў перанесены наперад на тыдзень, з'яўляецца зручнасць для гарадоў-кандыдатаў.[6]
Капенгаген, Хернінг, Хорсенс, Фрэдэрысія і Ольбарг сталі пяццю гарадамі, якія падалі свае заяўкі на правядзенне конкурсу.[9][10][11][12] Конкурс вяла дацкая нацыянальная тэлекампанія «DR», якую прызначыў Перніле Горба ў якасці выканаўчага прадзюсара для конкурсу 2014 года.[13] У конкурсе 2014 можна таксама было ўбачыць вяртанне Валянціны Манеты, якая прадстаўляла Сан-Марына трэці год запар.[14] Партугалія ў 2014 годзе прыняла рашэнне вярнуцца на конкурс пасля перапынку ў 2013 годзе.[15] Польшча таксама абвясціла аб сваім вяртанні пасля перапынку ў два гады.[16]
Члены дацкай каралеўскай сям'і, кронпрынц Фрэдэрык і яго жонка, кронпрынцэса Мэры прысутнічалі на фінале ў якасці гасцей .[17][18]
Чарнагорыя і Сан-Марына ў першы раз выйшлі ў фінал конкурсу з часу іх дэбюту ў 2007 і 2008 гадах адпаведна.
Дацкі нацыянальны вяшчальнік DR 2 верасня 2013 года абвясціў аб тым, што конкурс песні Еўрабачанне 2014 пройдзе ў Капенгагене, у залах B & W, якія размяшчаюцца на плошчы «Рэфхалеёэн» на востраве Амагер.[19] Яны ўяўляюць сабой стары прамысловы комплекс, які стаў найважнейшым культурным цэнтрам горада. Комплекс мае вялікія зачыненыя памяшканні. Капенгаген прэтэндуе на тое, што гэта месца адпавядае ўсім патрабаванням ЕВС. Па дадзеных арганізацыі, яго можна пакінуць у яго першапачатковым «сырым і прамысловым выглядзе».[20]
Лозунг конкурсу — «Join Us», што азначае «Далучайцеся да нас».[21] Гэты выбар быў ухвалены ЕВС і рэферэнтнай групай.
Конкурс складаўся з двух паўфіналаў і фіналу, гэта значыць у фармаце, які выкарыстоўваецца з 2008 года. Дзесяць краін з самымі высокімі баламі ў кожным паўфінале выйшлі ў фінал, дзе яны далучыліся да прымаючай краіны Даніі і да пяці асноўных краін-спонсараў (вядомым як «Вялікая пяцёрка») — Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі.
4 лютага 2014 года дацкі вяшчальнік «DR» абвясціў, што конкурс песні «Еўрабачанне 2014» будуць весці тры чалавекі — дацкія тэлевядучыя, Лісэ Ронэ і Мікалай Копель, а таксама дацкі акцёр Пілоу Асбек.[22]
20 верасня ЕВС сумесна з камандай Еўрабачання ўсталявалі новыя правілы для конкурсу песні Еўрабачанне 2014. Ён Ула Сан паведамляе, што правілы збіраюцца зрабіць больш адкрытымі, тым самым узмацніўшы іх. Сістэма галасавання не змянілася, галасаванне журы па-ранейшаму складае 50 % ад агульнага выніку кожнай краіны-удзельніцы.
Згодна з новымі правіламі, імёны ўсіх членаў журы будуць абвешчаныя яшчэ да пачатку конкурсу, як мяркуецца, 1 мая 2014 года. Пасля фіналу будуць апублікаваныя ўсе ацэнкі кожнага члена журы, а таксама вынікі галасавання кожнай краіны-удзельніцы. Змены закранулі і адбор членаў журы — адзін і той жа член журы будзе судзіць толькі раз у тры гады[23][24].
19 снежня 2013 года адбылася прэзентацыя тэмы дызайну конкурсу і самога лагатыпа. Сімвалам гэтага года стаў сіне-блакітны брыльянт.[21][25]
Сцэна мела форму вялізнага брыльянта, як на лагатыпе, на які білі пражэктары, а таксама часам феерверкі зверху і дым знізу. Подыум сцэны быў уладкаваны ў выглядзе вялізнага медыйнага экрана, акружанага пражэктарамі і сопламі феерверкаў, якія блі ўверх у басейне, і ў які саскоквалі танцоры падчас некаторых шоў-выступленняў. На сцэне была ўсталяваная велізарная 40-тоная канструкцыя ў выглядзе вуглавога каркаса-лясоў са светлавых трубак з пражэктарамі ў вузлах, на канструкцыю праецыяваліся лазерна-светлавыя малюнкі. Усяго сцэна мела больш за 3000 агнёў і больш чым 1200 квадратных метраў святлодыёдных экранаў[26].
Размеркаванне на паўфіналы прайшло 20 студзеня 2014 года ў Капенгагене, дзе ў агульнай складанасці 28 краін былі падзелены на 2 паўфінала. Лёсаванне прайшло ў мэрыі Капенгагена.[27][28] Краіны-ўдзельніцы, за выключэннем Швецыі, Нарвегіі і Ізраіля, у тым ліку і краіны «Вялікай пяцёркі», былі аўтаматычна размеркаваны на два паўфіналы і фінал, астатнія краіны былі падзеленыя на 6 кошыкаў.[29][30]
Кошык 1 | Кошык 2 | Кошык 3 | Кошык 4 | Кошык 5 | Кошык 6 |
---|---|---|---|---|---|
|
|
|
|
У канцы красавіка 2014 года, па вынікам падзей, якія адбыліся на Украіне і ў Крыму, Еўрапейскі вяшчальны саюз і дацкая тэлекампанія «DR» прынялі рашэнне, што вынікі тэлегаласавання ў рэгіёне будуць залічвацца як галасы ад Украіны — у сувязі ўкраінскай прыналежнасцю аператараў сувязі на паўвостраве.[31][32]
24 лістапада рэферэнс-група абвясціла, што Швецыя і Нарвегія будуць удзельнічаць у розных паўфіналах. Гэта было зроблена для таго, каб забяспечыць справядлівае размеркаванне квіткоў у Скандынаўскім рэгіёне. Такім чынам, у Жэневе было прынята рашэнне, што Швецыя будзе ўдзельнічаць у першым паўфінале, а Нарвегія ў другім[33].
У першым паўфінале галасуюць: Іспанія, Францыя, Данія. Сінім колерам пазначаныя краіны, якія прайшлі ў фінал.[28]
№[53] | Краіна[54] | Мова | Выканаўца[55] | Песня[55] | Пераклад | Балы | Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
01 | Арменія | Англійская | Арам MP3 | «Not Alone» | «Не адна» | 121 | 4 |
02 | Латвія | Англійская | «Aarzemnieki» | «Cake to Bake»1 | «Торт іспячы» | 33 | 13 |
03 | Эстонія | Англійская | Таня | «Amazing» | «Цудоўна» | 36 | 12 |
04 | Швецыя | Англійская | Сана Нільсэн | «Undo» | «Адмяніць» | 131 | 2 |
05 | Ісландыя | Англійская | «Pollapönk» | «No Prejudice» | «Без забабонаў» | 61 | 8 |
06 | Албанія | Англійская | Херсі | «One Night’s Anger» | «Гнеў ночы» | 22 | 15 |
07 | Расія | Англійская | «Сёстры Талмачовы» | «Shine» | «Ззяй» | 63 | 6 |
08 | Азербайджан | Англійская | Дыляра Кязімава | «Start a Fire» | «Запалі агонь» | 57 | 9 |
09 | Украіна | Англійская | Марыя Ярамчук | «Tick-Tock» | «Цік-так» | 118 | 5 |
10 | Бельгія | Англійская | Аксель Ірсу | «Mother» | «Маці» | 28 | 14 |
11 | Малдова | Англійская | Крысціна Скарлат | «Wild Soul» | «Дзікая душа» | 13 | 16 |
12 | Сан-Марына | Англійская | Валянціна Манета | «Maybe (Forse)» | «Можа быць» | 40 | 10 |
13 | Партугалія | Партугальская | Сузі | «Quero ser tua» | «Хачу быць тваёй» | 39 | 11 |
14 | Нідэрланды | Англійская | «The Common Linnets» | «Calm After the Storm» | «Зацішша пасля буры» | 150 | 1 |
15 | Чарнагорыя | Чарнагорская | Сяргей Чэткавіч | «Moj svijet» (Мој свијет) | «Мой свет» | 63 | 7 |
16 | Венгрыя | Англійская | Андраш Калаі-Сондэрс | «Running» | «Бегчы» | 127 | 3 |
У другім паўфінале галасуюць: Германія, Італія, Вялікабрытанія. Сінім колерам пазначаныя краіны, якія прайшлі ў фінал.[28]
№[53] | Краіна[54] | Мова | Выканаўца[56] | Мова[56] | Пераклад | Балы | Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
01 | Мальта | Англійская | «Firelight» | «Coming Home» | «Вяртанне дадому» | 63 | 9 |
02 | Ізраіль | Англійская, Іўрыт |
Мей Файнгальд | «Same Heart» | «Тое ж сэрца» | 19 | 14 |
03 | Нарвегія | Англійская | Карл Эспен | «Silent Storm» | «Ціхі шторм» | 77 | 6 |
04 | Грузія | Англійская | «The Shin» і Марыка Эбралідзэ | «Three Minutes to Earth» | «Тры хвіліны да Землі» | 15 | 15 |
05 | Польшча | Польская, Англійская |
Данатан і Клеа | «My Słowianie — We Are Slavic» | «Мы славяне» | 70 | 8 |
06 | Аўстрыя | Англійская | Канчыта Вурст | «Rise Like a Phoenix» | «Паўстану нібы Фенікс» | 169 | 1 |
07 | Літва | Англійская | Вілія Матачунайтэ | «Attention» | «Увага» | 36 | 11 |
08 | Фінляндыя | Англійская | «Softengine» | «Something Better» | «Нешта лепшае» | 97 | 3 |
09 | Ірландыя | Англійская | «Can-Linn» і Кейсі Сміт | «Heartbeat» | «Сэрцабіцце» | 35 | 12 |
10 | Беларусь | Англійская | Teo | «Cheesecake» | «Чызкейк» | 87 | 5 |
11 | Македонія | Англійская | Тыяна Дапчэвіч | «To the Sky» | «Да неба» | 33 | 13 |
12 | Швейцарыя | Англійская | Sebalter | «Hunter of Stars» | «Паляўнічы зорак» | 92 | 4 |
13 | Грэцыя | Англійская | «Freaky Fortune» і RiskyKidd | «Rise Up» | «Узлятай» | 74 | 7 |
14 | Славенія | Англійская, Славенская |
Тынкара Ковач | «Round and Round» | «Зноў і зноў» | 52 | 10 |
15 | Румынія | Англійская | Паўла Селінг і Аві | «Miracle» | «Цуд» | 125 | 2 |
№[57] | Краіна[54] | Мова | Выканаўца[58] | Песня[58] | Пераклад | Балы | Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
01 | Украіна | Англійская | Марыя Ярамчук | «Tick-Tock» | «Цік-так» | 113 | 6 |
02 | Беларусь | Англійская | Teo | «Cheesecake» | «Чызкейк» | 43 | 16 |
03 | Азербайджан | Англійская | Дыляра Кязімава | «Start a Fire» | «Запалі агонь» | 33 | 22 |
04 | Ісландыя | Англійская | «Pollapönk» | «No Prejudice» | «Без забабонаў» | 58 | 15 |
05 | Нарвегія | Англійская | Карл Эспен | «Silent Storm» | «Ціхі шторм» | 88 | 8 |
06 | Румынія | Англійская | Паўла Селінг і Аві | «Miracle» | «Цуд» | 72 | 12 |
07 | Арменія | Англійская | Арам MP3 | «Not Alone» | «Не адна» | 174 | 4 |
08 | Чарнагорыя | Чарнагорская | Сяргей Чэткавіч | «Moj svijet» (Мој свијет) | «Мой свет» | 37 | 19 |
09 | Польшча | Польская, Англійская |
Данатан і Клеа | «My Słowianie — We Are Slavic» | «Мы славяне» | 62 | 14 |
10 | Грэцыя | Англійская | «Freaky Fortune» і RiskyKidd | «Rise Up» | «Узлятай» | 35 | 20 |
11 | Аўстрыя | Англійская | Канчыта Вурст | «Rise Like a Phoenix» | «Паўстану нібы Фенікс» | 290 | 1 |
12 | Германія | Англійская | «Elaiza» | «Is It Right» | «Правільна ці гэта» | 39 | 18 |
13 | Швецыя | Англійская | Сана Нільсэн | «Undo» | «Адмяніць» | 218 | 3 |
14 | Францыя | Французская | «TWIN TWIN» | «Moustache»2 | «Вусы» | 2 | 26 |
15 | Расія | Англійская | «Сёстры Талмачовы» | «Shine» | «Ззяй» | 89 | 7 |
16 | Італія | Італьянская | Эма Маронэ | «La mia città» | «Мой горад» | 33 | 21 |
17 | Славенія | Англійская, Славенская |
Тынкара Ковач | «Round and Round» | «Зноў і зноў» | 9 | 25 |
18 | Фінляндыя | Англійская | «Softengine» | «Something Better» | «Нешта лепшае» | 72 | 11 |
19 | Іспанія | Іспанская, Англійская |
Рут Ларэнса | «Dancing in the Rain» | «Танцуючы пад дажджом» | 74 | 10 |
20 | Швейцарыя | Англійская | Sebalter | «Hunter of Stars» | «Паляўнічы зорак» | 64 | 13 |
21 | Венгрыя | Англійская | Андраш Калаі-Сондэрс | «Running» | «Бегчы» | 143 | 5 |
22 | Мальта | Англійская | «Firelight» | «Coming Home» | «Вяртанне дадому» | 32 | 23 |
23 | Данія | Англійская | Басім | «Cliche Love Song» | «Клішэ песні пра каханне» | 74 | 9 |
24 | Нідэрланды | Англійская | «The Common Linnets» | «Calm After the Storm» | «Зацішша пасля буры» | 238 | 2 |
25 | Сан-Марына | Англійская | Валянціна Манета | «Maybe (Forse)» | «Можа быць» | 14 | 24 |
26 | Вялікабрытанія | Англійская | Молі Смітэн-Даўнс | «Children of the Universe» | «Дзеці Сусвету» | 40 | 17 |
Злева направа: Канчыта Вурст, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне 2014» (Аўстрыя); The Common Linnets, 2-е месца (Нідэрланды); Сана Нільсэн, 3-е месца (Швецыя) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.