балерына, спявачка, балетмайстар, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Тама́ра Хану́м[4] (узб.: Tamaraxonim, сапраўднае імя Тамара Арцёмаўна Петрасян[4]; 16 (29) сакавіка 1906 — 30 чэрвеня 1991) — узбекская савецкая танцоўшчыца, спявачка, актрыса, балетмайстар, харэограф балетны педагог армянскага паходжання. Народная артыстка Узбекскай ССР (1932)[5], Народная артыстка СССР (1956).
Тамара Ханум | |
---|---|
узб.: Tamaraxonim | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1906[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1991 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Muḣitdin Qoriëqŭbov[d] |
Дзеці | Ванцэта Мухітдзінаўна Ханум[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, танцоўшчыца, спявачка, балетмайстар, актрыса, харэограф, балетны педагог |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў горадзе Фергана ў армянскай сям’і. Бацька Тамары знаходзіўся у ссылцы за ўдзел у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў[6]. На сцэну выйшла ў 12-гадовым узросце ў агітбрыгадзе пад кіраўніцтвам Хамзы Нізамі[4]. Яна была адзінай жанчынай у складзе калектыва і асмелілася выступаць з адкрытым тварам, што супярэчыла традыцыям мусульманства і выклікала пагрозы. у 1922 годзе бацькі вырашылі адправіць дачку ў Ташкент. У 1921—1922 гадах Тамара Ханум — актрыса Ташкенцкага рускага тэатра оперы і балета імя Я. Свярдлова[6]. У 1922 годзе паступіла на вучобу ў Ташкенцкую балетную трупу і стала выступаць у складзе паўпрафесійных канцэртных груп. У 1925 годзе[6][4] скончыла Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва (сучасны Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва) ў Маскве. У 1924—1928 гадах салістка канцэртнай трупы (з 1926 года — музычна-этнаграфічнага ансамбля) М. Кары-Якубава. У 1925—1929 гадах выступала ў музычна-драматычных калектывах Самарканда, Каканда, Андыжана і іншых[6].
У 1929—1934 гадах Тамара Ханум — салістка і адна з арганізатараў Узбекскага музычна-драматычнага тэатра ў Самаркандзе (з 1931 года — у Ташкенце), створанага на базе музычна-эксперыментальнага ансамбля (з 1939 — Дзяржаўны узбекскі тэатр оперы і балета, цяпер — Вялікі тэатр імя Алішэра Наваі). У 1933 годзе ўдзельнічала ў арганізацыі балетнай студыі пры Узбекскім музычна-драматычным тэатры[7][6]. З 1936 па 1941 год салістка і харэограф Узбекскай філармоніі і Дзяржаўнага ўзбекскага тэатра оперы і балета.
У час Вялікай Айчыннай вайны Тамара Ханум выступала на франтах. У 1941 годзе яна была ўзнагароджана Сталінскай прэміяй, грошы з якой перадала ў фонд абароны. На гэтыя грошы быў пабудаваны танк з бартавым нумарам 77, названы яе імем[5]. У 1943 годзе Тамары Ханум было прысвоена воінскае званне капітан[5].
У 1941—1969 гадах Тамара Ханум арганізатар, мастацкі кіраўнік, балетмайстар і салістка музычнага ансамбля Узбекскай філармоніі. Член КПСС з 1941 года[6]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР 1—3 скліканняў у 1937—1948 гадах.
Памерла Тамара Ханум 30 чэрвеня 1991 года ў Ташкенце. Пахавана на Чыгатайскіх могілках[5].
Тамара Ханум — рэфарматар выканальніцкага стылю ўзбекскага жаночага танца, вывучала песенны і танцавальны фальклор народаў свету, стварыла жанр песенна-танцавальнай мініяцюры. Удзельнічала ў стварэнні лібрэта першага ўзбекскага балета «Гуландам» Я. Р. Брусілоўскаа. Гастралявала ў СССР і за мяжой (Францыі (1925), Англіі (1935), Польшы (1948), КНР (1953), Нарвегіі (1953), Інданезіі (1957), ЧССР (1959), Германіі, Іране, Італіі, Турцы, МНР, Пакістане і іншых краінах). У 1925 годзе прымала ўдзел у Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, у 1935 годзе ў 1-м Сусветным фестывалі народнага танца ў Лондане.
Знялася ў у дакументальных фільмах «Песні Тамары» (1962) і «Спявае Тамара Ханум» (1964)[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.