30 ве́расьня — 274-ы дзень году (273-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 93 дні.
- 1227 — Мікалай IV, папа рымскі
- 1700 — Станіслаў Конарскі, польскі пісьменьнік
- 1847 — Вінцэнт Ключынскі, рымска-каталіцкі дзяяч
- 1870 — Жан Пэрын, францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі
- 1881 — Мар’ян Гумоўскі, праф. польскі нумізмат і гісторык
- 1882 — Ганс Гайгер, нямецкі фізык
- 1890 — Антоні Ляшчэвіч, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, пакутнік, блажэнны рымска-каталіцкага касьцёлу
- 1891 — Ота Шміт, савецкі матэматык, астраном, дасьледчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 году, Герой Савецкага Саюза
- 1892 — Зоська Верас, беларуская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка
- 1895 — Льюіс Майлстоўн, амэрыканскі кінарэжысэр малдоўскага паходжаньня
- 1905 — Нэвіл Фрэнсыс Мот, ангельскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне фізыкі
- 1908 — Давід Ойстрах, украінскі савецкі скрыпач
- 1928 — Элі Візэль, румынскі літаратар, палітычны дзяяч, які перажыў нацысцкія канцлягеры, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
- 1931 — Ніл Гілевіч, беларускі паэт
- 1939 — Жан-Мары Лен, францускі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне хіміі
- 1943 — Ёган Дайзэнгофер, нямецкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне хіміі
- 1945 — Эхуд Ольмерт, 12-ы прэм’ер-міністар Ізраілю
- 1946 — Клод Варыльён, францускі заснавальнік раэлізму
- 1947 — Марк Болэн, ангельскі музыка («T. Rex»)
- 1951 — Бэры Маршал, аўстралійскі лекар, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1962 — Франк Райкаард, галяндзкі футбаліст, трэнер
- 1964 — Моніка Бэлюччы, італьянская кінаакторка
- 1971 — Дзьмітры Яраш, украінскі палітык, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны
- 1979 — Эндзі ван дэр Мэйдэ, галяндзкі футбаліст
- 1980 — Мартына Гінгіс, швайцарская тэнісыстка
- 1991 — Джош Морыс, ангельскі футбаліст, абаронца клюбу «Блэкбэрн Ровэрз»
- 1246 — Яраслаў II Усеваладавіч, князь уладзімерскі
- 1572 — Францішак Борджа, каталіцкі сьвяты, генэрал Ордэну езуітаў
- 1770 — Джордж Ўайтфілд, амэрыканскі пратэстант ангельскага паходжаньня, адзін з заснавальнікаў мэтадысцкае дэнамінацыі
- 1897 — Тэрэза зь Лізье, рыма-каталіцкая сьвятая
- 1910 — Марыс Ляві, францускі канструктар
- 1934 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст
- 1939 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Ўлас), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру
- 1990 — Пэтры Ўайт, аўстралійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне літаратуры
- 1992 — Мікалай Бірыла, беларускі мовазнаўца
- 1994 — Андрэ Львоў, францускі мікрабіёляг, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1994 — Мікалай Казак, беларускі мастак, клясык геамэтрычнага мастацтва
- 2002 — Мілаш Мацоўрак, чэскі паэт, пісьменьнік, драматург, сцэнарыст
- 2003 — Робэрт Кардашан, армянска-амэрыканскі юрыст
- 2005 — Зьміцер Кісель, беларускі публіцыст, журналіст, гісторык
- 2014 — Марцін Льюіс Пэрл, амэрыканскі фізык беларускага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- У Каталіцкай Царкве ушаноўваецца сьв. Гэранім Стрыдонскі, сьвятар й доктар Касьцёлу, апякун ўсіх перакладчыкаў. Гэты дзень лічыцца таксама сусьветным днём перакладу
- Дзень незалежнасьці Батсваны (1966)
- Украіна — Усеўкраінскі дзень бібліятэк