Гінят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гінят (Генат, Гінат, Кінат, Кінят) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Генёд (Genniod[1]) і Генад, Генат або Кінат (Genhadus[2], Gennat, Genat, Kynath[3]) і Гетген (Hettgen[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[6] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]), аснова -аўд- (-од-, -от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Отаўт, Атмут; германскія імёны Otilo, Ottolt, Otmot) — ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[8], германскага *auð 'багацьце, спор'[9], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[10], германскага hathu 'бой'[11].

Адпаведнасьць імя Генёт германскаму імю Genniod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12].

У Прусіі бытавала імя Генат: Genote (1289 год)[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кинъяту Ясколдовичу чотыри чоловеки (9 лістапада 1449 году)[14]; Ивашко Кгинятовичъ[15], Мацко Кгинъятовичъ[16], Мартинъ Кгинятович[17], Самашко Гинятовичъ[18], Якубъ Кгинятовичъ[19], Янъ Кгинятович[20] (1528 год); Григорь Кгинятъ (1567 год)[21]; дочъки его земянки господарьское повету Упитъского Альжбеты Анъдреевны Томашовое Лавъриновича Кгинъята и сына ее Юрья Томашевича Кгинъята (10 ліпеня 1586 году)[22]; земянка господаръская повету Упитъского Альжъбета Анъдреевъна Нацевича Томашовая Лавъриновича Кгинъята (17 ліпеня 1586 году)[23]; po śmierci Waska Giniatowca (2-я палова XVI ст.)[24]; Jan Giniat (1621 год)[25]; Jerzy Giniat[26], Andrzej Kuszleyko Giniatowicz… Dawid Kuszleyko Giniatowicz[27], Aleksander Giniat Kuszleyko[28] (1690 год); Krystyna Ginat (1801 год)[29].

Remove ads

Носьбіты

Гіняты гербу Касьцеша і Гінятовічы гербу Касьцеша — літоўскія шляхецкія роды, якія мелі ўладаньні на Жамойці[32].

Кінатовічы (Kinatowicz) гербу Ястрабец[33] — літоўскі шляхецкі род[34].

Генат (Genat, Gennat) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[35].

У XVI ст. існаваў маёнтак Гінятавічы (Гинятовичи) у Жамойцкім старостве[36].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads