Агімонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агімонт (Агамонт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Агімунд, Агамунд, Агімунт, Агамонт або Акмунд, пазьней Эгманд або Эгмонт (Agimund, Agamundus[1], Agimunt[2], Agamont[3][4], Acmund, Egmond[5], Egmont[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10].
Адпаведнасьць імя Ягамонт германскаму імю Agimund (Egmont) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: подданый госпдарьский Лабенский, на имя Андрей Окгомонтовичъ… Андрею Окгомонтовичу… Андрею Окгимонтовичу… Андрей Окгимонтовичъ (6 чэрвеня 1540 году)[13].
Remove ads
Носьбіты
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Акманта ў летувізаванай форме[14]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads