Азэрбайджан
краіна ў паўднёвым Каўказе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азэрбайджа́н (па-азэрбайджанску: Azərbaycan) ці Рэспу́бліка Азэрбайджа́н (азэрб. Azərbaycan Respublikası) — краіна ў Азіі, на Каўказе. З усходу абмежаваная Касьпійскім морам, на поўначы мяжуе з Расеяй, на паўночым захадзе з Грузіяй, Армэніяй — на захадзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе, на поўдні — з Іранам. Экскляў — Нахічэванская аўтаномная рэспубліка — мяжуе з Армэніяй на поўначы і ўсходзе, Іранам на поўдні і захадзе і мае невялікую граніцу з Турэччынай на паўночным захадзе.
Азэрбайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчаная ў 1918 року і стала першай дэмакратычнай сэкулярнай краінай з мусульманскай большасьцю[2], у якой да таго ж дзейнічалі опэры, тэатры і сучасныя ўнівэрсытэты[3]. У 1920 Азэрбайджан стаў сацыялістычнай рэспублікай у складзе СССР[4][5]. У кастрычніку 1991 року была абвешчаная незалежнасьць.
У верасьні 1991 году Нагорна-Карабаскі рэгіён зь пераважнай армянскай большасьцю абвясьціў пра намер стварыць асобную рэспубліку[6]. Нагорна-Карабаская рэспубліка не была прызнаная ніводнай дзяржавай і, хоць у выніку працяглай вайны стала дэ факта незалежнай, дэ юрэ лічыцца часткай Азэрбайджану.
Remove ads
Паходжаньне назвы
Назва «Азэрбайджан» паходзіць ад імя вайскоўца Атрапата, апошняга ахамянідзкага сатрапа Мідыі і заснавальніка незалежнага царства Атрапатэна ў Паўночнай Мідыі, таксама вядомай як Малая Мідыя ці Мідыя-Атрапатэна, (у сучасным Іранскім Азэрбайджане ці Паўднёвым Азэрбайджане) у IV стагодзьдзі да н. э. Назва «Атурпаткан» паступова зьмянілася на «Адурбадган» (Âzarâbâdagân), і стала перакладацца як «Краіна агнёў», зьвязваючы зь вялікай колькасьцю зараастрыйскіх храмаў зь нязгаснымі агнямі, якія разьмяшчаліся ў навакольлі. Пасьля заваяваньня Арабскім халіфатам у VII—VIII стагодзьдзях, назва, пад уплывам арабскай мовы, зьмянілася на Азэрбайджан (آذربایجان). Гістарычна назва адносілася да тэрыторыі былой Атрапатэны, г. зн. сучаснага Іранскага Азэрбайджану і паўднёвай часткі сучаснага Азэрбайджану (Нахічэвань). Пачынаючы зь Сярэднявечча пачынаецца распаўсюджваньне назвы на паўночную тэрыторыю Каўказкай Альбаніі (Арана), сучаснай Усходняй Турцыі, усяго Закаўказьзя (і Грузію).
Remove ads
Гісторыя
Першымі жыхарамі на тэрыторыі сучаснага Азэрбайджана былі каўкаскія альбанцы, якія належалі да каўкаскай моўнай групы. У наступныя стагодзьдзі гэта на гэтай тэрыторыі сяліліся шматлікія народы: пэрсы, рымляне, грэкі, армяне, арабы, туркі, манголы і расейцы. Першай дзяржавай якая ўзьнікла на гэтай тэрыторыі, было каралеўства Манаэ — каля ІХ стагодзьдзя да н. э. Яно праіснавала да пачатку VII стагодзьдзя да н. э., а потым увайшло ў склад Рымскай імпэрыі. Іслам на тэрыторыю сучаснага Азэрбайджана прыйшоў пасьля яго заваяваньня арабамі ў VII—VIII стагодзьдзях. Пасьля ўпадку арабскай улады, тут узьнікла некалькі незалежных дзяржаваў. У ХІ стагодзьдзі рэгіён быў заваяваны туркамі-сэльджукамі, якія сталі продкамі сучасных азэрбайджанцаў. У ХІІ—ХІV стагодзьдзях краіна знаходзілася пад уладай манголаў. З XV да XVIII стагодзьдзя Азэрбайджан зьяўляўся часткай Імпэрыі Сафавідаў. Пасьля вайны з Расейскай імпэрыяй, згодна з Гюлістанскай дамовай (1813) і Туркмэністанскім трактатам (1828), Азэрбайджан быў далучаны да Расеі. У 1873 годзе каля Баку ў Касьпійскім моры былі адкрытыя радовішчы нафты. Пасьля гэтага горад атрымаў значнае разьвіцьцё.
У траўні 1918 году Азэрбайджан атрымаў незалежнасьць пад назвай Дэмакратычная Рэспубліка Азэрбайджан, але ў красавіку 1920 году краіна была акупаваная Чырвоным войскам.
АзССР з 1920 да 1922 году была часткай СССР, а з 1922 да 1936 году, разам з Грузіяй і Армэніяй уваходзіла ў склад Закаўкаскай ССР. З 1936 году Азэрбайджан зноў стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе СССР.
30 жніўня 1991 году Азэрбайджан абвясьціў аб сваёй незалежнасьці. З моманту абвяшчэньня незалежнасьці Азэрбайджан мае нявырашаную праблему Нагорнага Карабаху.
Remove ads
Палітыка
Азэрбайджан зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах, на пяцігадовы тэрмін. Ён прызначае Кабінэт Міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які выбіраецца таксама на ўсеагульных выбарах і складаецца зь 50 дэпутатаў. Выбарчым правам валодаюць усе грамадзяне, старэйшыя за 18 гадоў. Першым усенародна і дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Азэрбайджану быў Абульфаз Эльчыбэй.
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя Азэрбайджану дзеліцца на 66 раёнаў, 12 гарадоў і адну аўтаномную рэспубліку (Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка)[7]. Аўтаномія Нагорнага Карабаху была афіцыйна ліквідаваная ў 1991 годзе.
Remove ads
Геаграфія
Азэрбайджан разьмяшчаецца паміж Каўкаскім хрыбтом на поўначы і Карабаскімі і Талыскімі гарамі на поўдні. На поўначы мяжуе з Расеяй, на захадзе з Армэніяй і Грузіяй, на поўдні з Іранам, на ўсходзе знаходзіцца Касьпійскае мора. Выдзяляецца Апшэронскі паўвостраў[7]. Каля паловы тэрыторыі краіны занята гарамі.
Клімат — пераходны: ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад 5 °C у горных раёнах да 25—27 °C у нізінах, студзеня адпаведна ад −10 ° да 3 °C. Колькасьць ападкаў ад 200 мм у прадгор’ях Каўказу да 1200—1700 мм у Ленкаранскай нізіне.
Remove ads
Эканоміка
Асновай эканомікі краіны зьяўляецца здабыча нафты, якая складае каля 70% нацыянальнага прыбытку. На 2020 год найбольшым прадпрыемствам галіны была Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджанскай Рэспублікі. Акрамя гэтага вядзецца здабыча каменнай солі. 90% электрычнасьці выпрацоўваецца на цеплавых электрастанцыях.
Значную ролю ў гаспадарцы грае сельская гаспадарка.
Асноўнымі зьнешнеэканамічнымі партнэрамі Азэрбайджану зьяўляюцца: Расея, Украіна, Казахстан, Туркмэністан, Турэччына і Італія. Эканоміка Азэрбайджану адносіцца да самых хуткаразьвіваючыхся ў сьвеце.
Remove ads
Дэмаграфія
Азэрбайджан зьяўляецца самай густанаселенай краінай Закаўказьзя, насельніцтва ў 2016 годзе налічвала 9,7 млн чалавек. Паводле перапісу 2009 году 91,6% насельніцтва — азэрбайджанцы. Сярод іншых этнічных групаў самымі вялікімі зьяўляюцца лезгіны (2%), расейцы (1,3%), талышы (1,3%)[7].
Самай распаўсюджанай рэлігіяй краіны зьяўляецца шыіцкі іслам. Некаторая частка насельніцтва зьяўляецца праваслаўнымі хрысьціянамі. Згодна з канстытуцыяй рэлігія аддзелена ад дзяржавы, а ўсе рэлігіі маюць роўным правы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads