Акунд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Акунд, Якунт, Яконт — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Агунда або Яконта (Agundia, Jaconta[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[3], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4].

Германскае паходжаньне імя Яконт сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

У Прусіі бытавала імя Ягунт: Claws Jogundt, Niclus Jogundt (1394 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мартинъ Яконтовичъ (1528 год)[7]; Бутко Яконтович (1537—1538 гады)[8]; Józef Jakont Putrament (1690 год)[9]; Tekla Jakuntowicz (1801 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

Акундовічы (Akundowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[11].

Ягантовічы (Jagantowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[12].

Яхандовіч (Jachondowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads