Аляксандар Сачыўка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Сачы́ўка (нар. 5 студзеня 1986 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца. З 2017 па 2021 гады правёў 12 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Выхаванец школы менскага «Тарпэда», але выступаў потым за дубль менскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў гульцом менскай «Зьмены», які ў 2006 годзе быў пераўтвораны ў футбольны клюб «Менск». Адразу ў клюбе стаў адным з асноўных абаронцаў, цягам 12 сэзонаў зьяўляўся апірышчам лініі абароны менчукоў. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з клюбам. У сэзоне 2014 году стаў капітанам каманды пасьля зыходу Андрэя Разіна. У траўні 2014 году некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца. У чэрвені 2014 году не гуляў праз траўмы, але пазьней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.
У студзені 2015 году чарговы раз падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. У сэзоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасьня аформіў хет-трык у матчы супраць «Славіі», які стаў увогуле адзіным у тым сэзоне Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2016 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў быў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя мэдалі чэмпіянату 2017 году. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сэзоне 2018 году пачаў радзей зьяўляцца на полі.
У жніўні 2018 году, скасаваўшы кантракт з «Дынама», стаў гульцом салігорскага «Шахцёра»[7]. Неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да сканчэньня 2021 году[8]. У пачатку 2022 году, пакінуўшы «Шахцёр», трэнаваўся з расейскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку паводле сямейных абставінаў вярнуўся ў Беларусь[9] і ў красавіку далучыўся да менскага «Дынама»[10]. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[11]. У студзені 2024 году падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі[12]. У студзені 2025 году пакінуў табар сталічнага «Дынама»[13].
Міжнародная
У складзе моладзевай зборнай Беларусі правёў 12 гульняў, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году.
У кастрычніку 2015 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14], але тады гэтак і не згуляў за яе. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2020, 2021, 2023, 2024
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017, 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013, 2019
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2021
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016, 2017, 2019, 2020, 2021, 2023
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads