Аляксандар Сачыўка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Сачыўка
Remove ads

Алякса́ндар Сачы́ўка (нар. 5 студзеня 1986 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца. З 2017 па 2021 гады правёў 12 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Выхаванец школы менскага «Тарпэда», але выступаў потым за дубль менскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў гульцом менскай «Зьмены», які ў 2006 годзе быў пераўтвораны ў футбольны клюб «Менск». Адразу ў клюбе стаў адным з асноўных абаронцаў, цягам 12 сэзонаў зьяўляўся апірышчам лініі абароны менчукоў. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з клюбам. У сэзоне 2014 году стаў капітанам каманды пасьля зыходу Андрэя Разіна. У траўні 2014 году некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца. У чэрвені 2014 году не гуляў праз траўмы, але пазьней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2015 году чарговы раз падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. У сэзоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасьня аформіў хет-трык у матчы супраць «Славіі», які стаў увогуле адзіным у тым сэзоне Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2016 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў быў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя мэдалі чэмпіянату 2017 году. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сэзоне 2018 году пачаў радзей зьяўляцца на полі.

У жніўні 2018 году, скасаваўшы кантракт з «Дынама», стаў гульцом салігорскага «Шахцёра»[7]. Неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да сканчэньня 2021 году[8]. У пачатку 2022 году, пакінуўшы «Шахцёр», трэнаваўся з расейскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку паводле сямейных абставінаў вярнуўся ў Беларусь[9] і ў красавіку далучыўся да менскага «Дынама»[10]. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[11]. У студзені 2024 году падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі[12]. У студзені 2025 году пакінуў табар сталічнага «Дынама»[13].

Міжнародная

У складзе моладзевай зборнай Беларусі правёў 12 гульняў, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году.

У кастрычніку 2015 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14], але тады гэтак і не згуляў за яе. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads