Аляксандар Сялява

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Сяля́ва (нар. 17 траўня 1992 году, Бялынічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, адкуль быў адлічаны ў пачатку 2009 году праз мэдычныя праблемы, аднак паўторнае абсьледаваньне ня выявіла праблемаў са здароўем гульца. Пазьней выступаў за другалігавы «Клечаск», дзе быў адным з асноўных гульцоў.

У 2012 годзе перайшоў у табар жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», дзе спачатку гуляў за дубль. У сэзоне 2013 году замацаваўся ў аснове жодзінскага клюбу на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2016 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр» поруч з аднаклюбнікам Ігарам Бурко[3]. Першую палову сэзону 2016 году прапусьціў праз пашкоджаньні, але ў ліпені вярнуўся да шыхтаў і здабыў месца ў першай адзінаццатцы дружыны. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[4]. У першай палове сэзона 2017 году ў асноўным выходзіў на замену, пазьней замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Сялява застанецца ў камандзе на наступны сэзон[5]. У лістападзе 2018 году склаў новую працоўную ўгоду з «Шахцёрам»[6]. У 2019—2020 гадах заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу, толькі ў другой палове 2020 году радзей зьяўляўся на полі.

У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[7] і неўзабаве падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[8], дзе стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У сьнежні 2021 году перайшоў у расейскі «Растоў»[9]. Пакінуў растоўскі клюб па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2023 году[10]. У ліпені 2023 году зноў далучыўся да менскага «Дынама»[11]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[12]. Па заканчэньні тэрміну дамовы прыяднаўся да жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗ, склаўшы кантракт на адзін год[13].

Міжнародная

У 2012 годзе быў упершыню выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі, але потым перастаў да яе трапляць. 14 жніўня 2013 году вярнуўся ў зборную ў матчы супраць зборнай Ісьляндыі, з таго часу трывала гуляў за моладзевую зборную, правёўшы да вясны 2014 году яшчэ чатыры матчы. 4 верасьня 2020 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм у матчы Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Альбаніі (0:2).

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads