Ігар Бурко
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Бурко (нар. 8 верасьня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Навучаўся футболу ў горадзе Бярэзань, пасьля чаго паступіў у БДУФК. Падчас навучаньня выступаў у чэмпіянаце Менскай вобласьці за клюбы зь Бярэзані і Клецку. У пачатку 2010 году поруч зь іншымі студэнтамі БДУ быў запрошаны ў клюб Другой лігі «Вігвам» з Смалявічаў.
«Дынама» Берасьце
Добрыя выступы за смалявіцкі клюб выклікала зьяўленьне інтарэсу з боку берасьцейскага «Дынама». Па праглядзе ўлетку 2010 году падпісаў кантракт з дынамаўцамі. Спачатку выступаў за дубль, але ўжо на наступны сэзон стаў адным з асноўных абаронцаў. У сэзонах 2012 і 2013 гадах быў трывалым правым абаронцам каманды. Нярэдка далучаўся да нападаў сваёй каманды. За гэтыя два гады зарабіў 7 пунктаў паводле сыстэмы «гол + пас». Значную частку матчаў прапусьціў праз службу ў рэзэрве войска.
«Тарпэда-БелАЗ»
У сьнежні 2013 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Стаў асноўным правым абаронцам жодзінцаў, правёўшы на гэтай пазыцыі ўсе 32 матчы чэмпіянату. У другой палове сэзону вызначыўся двума шыкоўнымі галамі, якія прынесьлі нічыі зь менскім «Дынама» (27 верасьня, 1:1) і БАТЭ (27 кастрычніка, 2:2). Па заканчэньні сэзону 2014 году стала вядома аб цікавасьці да Ігара з боку барысаўскага БАТЭ[7], але ў студзені 2015 году Ігар падоўжыў кантракт з жодзінцамі[8]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным правым абаронцам «аўтазаводцаў», толькі ў траўні не гуляў праз траўмы.
«Шахцёр»
У канцы 2015 году цікавасьць да Бурко пачаў выказваць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 году ён разам з Аляксандрам Сялявам афіцыйна стаў гульцом салігорскага клюбу[9]. У сэзоне 2016 году згуляў ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, дзе, акрамя звыклай пазыцыі правага абаронцы, выкарыстоўваўся таксама ў паўабароне. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[10]. У сэзоне 2017 году пачаў радзей зьяўляцца на полі, працягваючы выступаць у якасьці правага абаронцы ці паўабаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Бурко застанецца ў камандзе на наступны сэзон[11].
У лістападзе 2018 году склаў новы кантракт з «Шахцёрам»[12]. У верасьні 2019 году падоўжыў пагадненьне з клюбам да сканчэньня 2020 году[13]. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў салігорскую каманду[14].
Вяртаньне ў Жодзін
У студзені 2021 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[15], дзе стаў гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[16], а ў лістападзе 2023 году пагадненьне было падоўжанае да канца 2024 году[17]. У канцы лістападу 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на адзін год[18].
Міжнародная
У кастрычніку 2015 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[19], але тады гэтак і не згуляў у ейным складзе. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. У 2018—2019 гадах не гуляў за зборную, а ў лютым 2020 году зноў быў выкліканы ў ейны склад на таварыскі матч супраць зборнай Узбэкістану (1:0), дзе выйшаў у пачатковым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2020
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016, 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017, 2019, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019, 2023
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014, 2016
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads