Алішавічы

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алі́шавічы[3] (таксама Алішэ́вічы[4], Альшэ́вічы[5]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Ясельды. Уваходзяць у склад Лінаўскага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 29 жыхароў, 17 двароў. Знаходзяцца за 10 км на ўсход ад Пружанаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія БаранавічыБерасьце).

Хуткія факты
Remove ads

Назвы

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «алешнік», бо паселішча было пабудаванае сярод альховага лесу, кустоўя або на месцы альшэўнікаў[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alisz (Alesz, Alsz)[7].

Мінуўшчына

За расейскім часам — вёска ў Мікіціцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 201 дзесяціна[8]. Паводле перапісу 1897 року 311 жыхароў, хлебазапасная крама; на пачатку XX стагодзьдзя 250 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Мікіцічы[9], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[10].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 311 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 250 жыхароў; 1970 год — 143 жыхары (перапіс); 1999 год — 37 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 37 жыхароў, 22 двары; 2005 год — 32 жыхары, 20 двароў[4]; 2010 год — 21 жыхар; 2012 год — 29 жыхароў, 17 двароў[1]

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н526 ПружаныДоўгаеЗабалацьце[11].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads