Астар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Астар, Астэр — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Астэр або Остар (Austerius, Oster) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьціла, Яштальд, Астрат; германскія імёны Aostilo, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[2][3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імёня Astar (Aster)[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Aster (1565 год і XVIII ст.)[7]; Marianna Asterowicz (1830 год)[8].

Remove ads

Носьбіты

  • Міхайла Отнавіч Астаровіч — кроскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[9]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads