Бабоўня

вёска ў Бабаўнянскім сельсавеце Капыльскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабоўня
Remove ads

Бабо́ўня[2] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Гніліцы і Выні. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 367 чалавек. Знаходзіцца за 15 км ад Капылю, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Капыль — Узда і Асіпавічы — Баранавічы.

Хуткія факты

Бабоўня — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Бабоўня ўпамінаецца ў XVI ст. як маёнтак у Капыльскім княстве, у Наваградзкім павеце і ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасьць Алелькавічаў, потым Радзівілаў.

У XVIII ст. кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Бабоўні статус мястэчка і прывілей на штотыднёвыя кірмашы[3]. У 1769—1806 гадох тут працавала суконная мануфактура (у 1797 годзе — 110 работнікаў, выпрацавала 4600 аршынаў, у 1800 годзе — вырабляла сукны, байку, вігонь).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Хутар Бабоўня, 1909 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бабоўня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце[4] Менскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 15 двароў[5]. У 1880-я гады ў Бабоўні было 2 школы, 5 крамаў, валасная ўправа. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (28 двароў) і маёнтак (вінакурны завод з паравым рухавіком, дзе ў 1900 годзе працавала 7 работнікаў). На 1917 год у мястэчку было 36 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бабоўню занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабоўня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. 20 жніўня 1924 году Бабоўня стала цэнтрам сельсавету Капыльскага раёну. Існавалі аднайменныя мястэчка (49 двароў) і селішча (20 двароў). У 1930 годзе ў Бабоўні збудавалі млын зь лесапільняй. У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1990 год у Бабоўні было 145 двароў, на 1995 год — 173.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 550 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 196 чал. у мястэчку Бабоўні і 407 чал. у маёнтку Бабоўні; 1917 год — 196 чал.; 1924 год — 191 чал. у мястэчку Бабоўні і 86 чал. у селішчы Бабоўні; 1990 год — 430 чал.[7]; 1995 год — 491 чал.[8]; 1997 год — 482 чал.[3]; 1999 год — 456 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 367 чал.

Інфраструктура

У Бабоўні працуюць пачатковая школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.

Remove ads

Забудова

Захаваўся традыцыйны плян мястэчка. Галоўная вуліца, што перасякае вёску з поўдня на поўнач, забудоўваецца шматкватэрнымі дамамі. На ёй пры ўезьдзе з шашы Асіповічы — Баранавічы непадалёк ёсьць сажалка, сфармаваўся грамадзкі цэнтар. Сетка вуліцаў рэгулярная. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. У паўднёвай частцы — парк, у паўночна-ўсходняй — вытворчая зона.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Вінакурня (XIX—XX стст.)
  • Прысядзібны парк (XIX ст.; рэшткі)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл (XIX ст.)
  • Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў (XIX—XX стст.)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads