Баруцішкі

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Баруцішківёска ў Беларусі, на рацэ Чапуньцы. Уваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Згадваецца ў 1704 годзе як вёска Біруцішкі ў Ашмянскім павеце ВКЛ[1].

Назва

Барут (Baruthus) — імя германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -бар- паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіцё' (літаральна — «народжаны»)[3]. Імя Барут гістарычна бытавала ў Польшчы: Paulo dicto Baruth (1296 год), Henrico Baruth (1347 год), Zifrido Baruth (1423 год), Sigmund Baruth (1470—1480 гады)[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1940 год — 19 гаспадарак, 141 жыхар
  • 1970 год — 50 жыхароў
  • 1999 — 9 гаспадарак, 17 жыхароў[8].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads