Барысікі

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Барысікі
Remove ads

Бары́сікі[3]вёска ў Беларусі, каля ўтоку ракі Хораўкі ў Шчыбу. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 20 чалавек. Знаходзяцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія БаранавічыСьвіслач), на аўтамабільнай дарозе Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“».

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Барыс», у памяншальнай форме — Барысік[4].

Гісторыя

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Барысікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Барысікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].

У 1939 годзе Барысікі ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 году ў Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 году — Гарадзенскай вобласьці).

У часе Другой сусьветнай вайны нацысты забілі 80 жыхароў вёскі беларускай і жыдоўскай нацыянальнасьцяў[7].

На 2003 год у Барысіках было 18 двароў, на 2005 год — 20 двароў, на 2012 год — 14 двароў. Да 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Лыскаўскага сельсавету. Пастановай Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 году сельсавет скасавалі, яго вёскі ўвайшлі ў склад Зеляневіцкага сельсавету[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 115 жыхароў (перапіс); 1970 год — каля 100 чал.; 1999 год — 40 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 33 чал.; 2005 год — 36 чал.[9]; 2010 год — 25 чал.; 2012 год — 20 чал.[1]

Славутасьці

Thumb
Надмагільле Томаша Казяроўскага на могілках у Барысіках

Непадалёк ад вёскі, па дарозе на Лыскаў, знаходзяцца могілкі, якія чакаюць улучэньня ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Тут пахаваныя прадстаўнікі шляхецкіх родаў Быхаўцаў, Валконскіх, Карпінскіх[10], генэралы артылерыі расейскага войска Томаш Казяроўскі і Ян Дварніцкі[11], і інш.

Увесну 2010 року была разрабаваная адна з магілаў, у якой пахаваны генэрал расейскага войска Станіслаў Юзэф Даніель Быхавец (1829—1883). Каля мармуровае пліты, якая прыкрывала магілу, былі зробленыя два падкопы і ўзламаная мэталічная труна. Пры гэтым былі пашкоджаныя рэшткі пахаванага. Бацька Станіслава Аляксандар Быхавец вядомы тым, што захоўваў рукапісныя хронікі XVI стагодзьдзя. Мяркуецца, што ў 1834 року менавіта ён перадаў гэтыя рукапісы гісторыку ВКЛ Тэадору Нарбуту[10], ад якога яны й атрымалі назву «Хроніка Быхаўца».

Былі заўважныя сьляды пашкоджаньняў і на некаторых іншых надмагільлях, але ўскрыць іх злачынцы ня здолелі. Пружанскі райаддзел міліцыі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 344 КК РБ «Наўмыснае разбурэньне, зьнішчэньне ці пашкоджаньне помнікаў гісторыі і культуры»[10].

На братэрскай магіле 80 мірных жыхароў вёскі, забітых нацысцкімі акупантамі, усталяваны абэліск (1980).

Remove ads

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads