Больцішкі
вёска ў Больціскім сельсавеце Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Больцішкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Больд або Больта (Boldt, Bolte) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[3][4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Remove ads
Гісторыя
На 1900 год Больцішкі належалі да маёнтку Волдацішкаў[8].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads