Будзейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Будзейка (Будзіка, Будыка), Байдзейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бодзіка, Бодзека або Будэка, пазьней таксама Будка (Bodico[1][2], Bodeca[3], Budeca[4], Buddeke[5], Buddecke[6], Budke[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[9].

Імя Будэка гістарычна бытавала ў Польшчы: Budeke (1381 год)[10].

У Прусіі бытавала імя Будыка: Budike (1373 год)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines duos: primum Petrum Budzikowicz, secundum Andream Budzikowicz (1539 год)[12]; Станиславъ Будекъ Томъковичъ… Абрамъ Будекъ Томъковичъ (1567 год)[13]; Гаврило Будыковичъ (26 кастрычніка 1609 году)[14]; Budzik (1671—1681 гады)[15]; Katarzyna Budejko (1801 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

  • Ігнаці Будзейка (Budziejko) — уладальнік гаспадаркі ў Міцюнах каля Трокаў на 1931 год[17]

Будзейкі — уніяты Радзівоніскай парафіі[18].

Будзейка (Budzieyko) — жыхар Гарадзенскага павету, які ўпамінаецца ў 1789 годзе[19].

Бадзейка (Bodziejko), Будзейка (Budziejko) і Будзік (Budzik) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].

Назву Будзькі маюць вёскі на гістарычных Аршаншчыне і Меншчыне, назву Будзькаўшчына — на гістарычных Ашмяншчыне і Полаччыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads