Вайніслаў Савіч-Заблоцкі
беларускі і польскі публіцыст, удзельнік вызвольнага руху From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайніслаў Савіч-Заблоцкі (15 сакавіка [ст. ст. 3 сакавіка] 1850, маёнтак Панчаны, Дзісенскі павет, Віленская губэрня (цяпер — Мёрскі раён Віцебскай вобласьці) — пасьля 1893, ?) (па-польску: Sawicz-Zabłocki, Wojnisław Kazimierz) — публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацька, Канстанцін Станіслаў Вікенцьевіч. Маці, Станіслава Іванаўна з роду Сьвятаполк-Мірскіх (у архіўных дакумэнтах называецца Мірскай). Войслаў з маленства выхоўваўся ў дзеда Вікенція Заблоцкага ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага павету Віцебскай губэрні (цяпер Шумілінскі раён). Вучыўся ў Віленскай гімназіі й ва ўнівэрсытэтах Прагі, Ляйпцыгу, Страсбургу.
Далучыўся да руху нацыянальнага абуджэньня беларускага народа. Стваральнік і старшыня («галава») нацыянальна-асьветнага таварыства «Крывіцкі вязок» у Пецярбургу ў 1868 годзе. Суполку забаранілі, а Войслаў апынуўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве. З 1875 за мяжою (Аўстра-Вугоршчына, Нямеччына, Эгіпет, Францыя, Бэльгія).
У 1887 вярнуўся на радзіму. Працаваў у рэдакцыі газэты «Виленский вестник» (1888-89). У 1889-91 жыў у маёнтку Губіна Лепельскага павету. З 1891 у Менску, пасьля ў Пецярбургу. Перапісваўся зь Янам Карловічам, Марыяй Канапніцкай, Аляксандрам Ельскім, Міхаілам Драгаманавым, Пятром Лаўровым і інш.
Remove ads
Творчасьць
Аўтар сатырычнай паэмы «Праўдападобная гісторыя», аповесьці «Каракозаў», драмы «Капернік» і інш. (1870—1873). У 1873 прыслаў у часопіс «Вестник Европы» беларускія вершы — «З чужбіны», «У роднай зямлі» і «Да перапёлкі». У паэме пра Беларусь пярэдадня 1863 «Аповесьць пра мае часы» (1876), аповесьці «Полацкая шляхта» (1885) і нарысе «Шчаслівейшая Марыся» (1892) шмат беларускамоўных і этнаграфічна-фальклёрных матэрыялаў. Выдаваў газэты на польскай і францускай мовах. Супрацоўнічаў у многіх францускіх, нямецкіх і польскіх газэтах і часопісах.
Яго рукапісная спадчына знаходзіцца ў бібліятэцы Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве[2], Нацыянальнай бібліятэцы Варшавы[3], Цэнтральнай Бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы ў Вільні[4], Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы [5], Інстытуце расейскай літаратуры (Пушкінскі дом) Расейскай акадэміі навук ў Санкт-Пецярбурзе[6].
Remove ads
Рукапісы
- Wiersze drobne (ok. 1855-ok. 1895). па-беларуску: Дробныя вершы.
- Wiersze i drobne utwory prozą przesyłane Józefowi Ignacemu Kraszewskiemu w latach 1863—1886. па-беларуску: Вершы й дробныя творы пасланыя Язэпу Ігнацыю Крашэўскаму ў 1863—1886 гг.
- Adresy zbiorowe, listy i wiersze nadesłane Józefowi Bohdanowi Zaleskiemu na jubileusz 80. rocznicy urodzin i imienin w 1882 r. T.5, Życzenia nadesłane z Paryża i całej Francji. па-беларуску: Лісты й вершы прысланыя Язэпу Багдану Залесскаму на 80-ты юбілей нараджэньня.
- Fragment korespondencji rodziny Żulińskich z lat 1863—1891. T. 4, Reitzenheim — Żuliński. па-беларуску: Фрагмэнт ліставаньня сям'і Жулінскіх з 1863 па 1891 год.
Кнігапіс
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads