Відзімін

(XIV—XV стст.) жамойцкі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Відзімін (? — па 1410) — літоўскі баярын.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Імя

Від (Wid) і Міна або Мена (Minno, Menno) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6]. Такім парадкам, імя Відзімін азначае «моцны думкамі»[7] (тое ж, што і імя Мінвід). Адзначалася старажытнае германскае імя Widiman (Widi-man)[8].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimyn (18 студзеня 1401 году)[9]; Wydymen (17 жніўня 1404 году)[10]; Wydimyn (11 чэрвеня 1407 году)[11]; Vidimino (25 студзеня 1408 году)[12]; Widimyn (16 лютага 1410 году)[13].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Сын Гайлівойны (вядомы толькі зь імя па бацьку). Меў братоў Андрэя Гайлігіна і Урдзіця.

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год). Часта выступаў як сьведка ў дакумэнтах і умовах Вітаўта (напрыклад, у дакумэнце 1404 году). Апошні раз упамінаецца ў 1410 годзе.

Меў сына Андрэя[14].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads