Вікінт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вікінт
Remove ads

Вікінт (? — каля 1253) — літоўскі князь, які ў мірнай умове 1219 году разам з Гердзівілам называецца «жамойцкім князем».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Імя

Віцікінд, Віцікінт або Вікінд (Witikind, Witikint, Wikind) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[2], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[3], а аснова -кінд- (-кінт-) (імёны ліцьвінаў Кінціла, Кіндэр; германскія імёны Kintilo, Kinder) — ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род'[2]. Такім парадкам, імя Вікінт азначае «дзіцё мудрасьці»[4].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Выкынтъ (умова 1219 году); со Выконтомъ… пославшима Выкыньта… со Выкынтомь… ко воуеви своемоу Выкынтови… Выкинтовъ именемь Твиреметь (Галіцка-Валынскі летапіс).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Помнік князю Вікінту ў Цьверымеце

Першы ўпамін пра князя Вікінта датуецца 1219 годам, калі ён разам зь іншымі літоўскімі князямі браў удзел у падпісаньні міру з Галіцка-Валынскім княствам. Ён і Гердзівіл называюцца ў гэтай умове «жамойцкімі князямі»:

« Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. »

Галіцка-Валынскі летапіс[5]

Усходняя частка Жамойці, якой кіраваў Гердзівіл, падтрымлівала літоўскага князя Міндоўга, тым часам як заходняя частка, якой кіраваў Вікінт, была варожай да Міндоўга.

Быў дзядзькам (вуем) пляменьнікаў Міндоўга Таўцівіла і Гедзівіда, г.зн., сястра Вікінта была жонкай Даўспрунга — бацькі Таўцівіла і Гедзівіда[6].

У 1248 годзе Міндоўг паслаў Вікінта і сваіх пляменьнікаў (па мячы) Таўцівіла і Гедзівіда ў выправу на Смаленск. Выправа пачалася ўдала, але ў 1249 годзе ў бітве каля Зубцова літоўскае войска пацярпела паразу. Даведаўшыся пра гэта, Міндоўг надумаў адабраць уладаньні князёў.

Вікінт, Таўцівіл і Гедзівід мусілі бегчы да мужа сястры Таўцівіла князя галіцка-валынскага Данілы Раманавіча. У 1250 годзе супернікам Міндоўга ўдалося ўтварыць моцную кааліцыю, куды ўвайшлі войскі Лівонскага ордэну і Галіцка-Валынскага княства[7]. «Срэбрам і шматлікімі падарункамі» Вікінт пераканаў ваяваць супраць Міндоўга яцьвягаў і палову Жамойці.

Разам з тым, Міндоўгу ўдалося разьяднаць кааліцыю, скіраваную супраць яго. Яму ўдалося вывесьці з вайны Ордэн, прыняўшы каталіцкі хрост і аддаўшы зямлі паўночных балтыйскіх плямёнаў (куршы, зэмгалы ды іншых) у рукі крыжакоў[8].

Прыкладна ў 1253 годзе Вікінт памёр, Таўцівіл мусіў зноў бегчы да Даніла Галіцкага, кааліцыя распалася, а Міндоўг прыняў тытул караля Літвы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads