Гердвіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гердвіл (Гердвіль, Гертвіл, Кірдвіл), Гірдзівіл (Гірдвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вільгерд (Vilgerd, Vilgerðr) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Гердзівіл азначае «ахова волі»[4] (тое ж, што і імя Вільгерд).

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Гердвіла (Gierdwiło)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ерьдивилъ (умова 1219 году); Шимъко Кгирдивиловичъ[6], Щепанъ Кгирдвиловичъ… Томашъ Кгирдвиловичъ[7] (1528 год); Матъфеи Киръдвиловичъ (3 кастрычніка 1542 году)[8]; Янъ Кгирдвилъ (1567 год)[9]; Гаврило Кгертвилъ, подписокъ (7 ліпеня 1595 году)[10]; X. Jana Gierdwiłowicza… X. Jan Gierdwiłowicz (чэрвень 1614 году)[11]; X. Jan Gierdwił (чэрвень 1616 году, чэрвень 1617 году, 1623 і 1625 гады)[12]; Ławryn Gierdwił (1624 год)[13]; Piotr Girdwił (20 кастрычніка 1655 году)[14]; przeciwko ur. Piotrowi Gierdwiłowi (26 траўня 1657 году)[15]; Jan Girdwiłł (1690 год)[16]; Christophorus Girdwił (1698 год)[17]; Parafia szatska… Gierdwiłły[18], wieś Gierdwiły[19] (1784 год); Tomasz Gierdwiłło (1804 год)[20]; Marcjanna Gierdwił (1837 год)[21].

Remove ads

Носьбіты

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Гірдвілішкі ў Ашмянскім павеце[24].

На памежжы гістарычных Вількаміршчыны і Ўпіччыны існуе вёска Гердзьвілы.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads