Вілтаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вілтаўт (Вілталт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Вільтальт (Wiltolt) і Валдавілда (Waldowildis[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вілд- (-вілт-) (імёны ліцьвінаў Авільт, Эвільд, Ясьвільт; германскія імёны Awild, Evilda, Asvild) паходзіць ад гоцкага wilþeis 'дзікі', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вілтаўт складаецца з асноваў -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil), якая паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[3], і -тэўд- (-тэўт-, -таўт-) (імёны ліцьвінаў Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Theudowills, Teutwin, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[4]. Такім парадкам, імя Вілтаўт азначае «воля роду» (тое ж, што і імя Таўтвіл)[5].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вілтаўт цалкам адпавядае старажытнаму германскаму імю Wilithuta (Wili-thuta)[6]. Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Theudowills[7].
У Прусіі бытавала імя Вільтаўт: Wiltaute (1315 год)[8], Wiltaut (1380 год)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Белици два чоловеки: Вилтолтъ (1440—1492 гады)[10]; Юръи Вильтовтовичъ (1528 год)[11]; Яник Вилтовтович (1538 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads