Эйвільд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эйвільд (Эйвільт, Эвільд, Эвільт), Айвільт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Агавільда, Агвільда, Агвільд або Эвільда (Agovildis[1], Agoildis[2], Agvild[3], Evilda) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[6], а аснова -вілд- (-вілт-) (імёны ліцьвінаў Вілталт, Авільт, Ясьвільт; германскія імёны Wiltolt, Awild, Asvild) паходзіць ад гоцкага wilþeis 'дзікі'[7]. Такім парадкам, імя Эйвільд азначае «дзікае лязо»[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Hewiltus[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eynur, Eywild, Eynuren bruder (26 траўня 1390 году)[10]; cum Johanne Ewild[11], Iohannes Ewild[12], Iohannem Ewild[13] (2 кастрычніка 1413 году); у Лидскои волости Довъкгирду да Дашку Еивильтовичомъ земля (1440—1492 гады)[14]; carpentarium Martinum, Woytkonem Staschulum, Janulum Lukaschum Eywylthowyczow (8 траўня 1496 году)[15]; дворец мои под Вилнею на имя Еивилтишки и землю Явилтишъку (11 ліпеня 1522 году)[16]; земли у волости Еишыскои Оивилтовщизну (24 лістапада 1558 году)[17]; земяном повету ковенского… з роду Евилтов от Каплицы Юр’ю Репчину, Собестыяну Яновичу, Щасному Стасевичу (15 верасьня 1568 году)[18]; Ród Eywiltów pod Kaplicą: p. Dawid Eywilt, p. Stefan Eywilt, p. Stanisław Eywilt… p. Mikołaj Eywilt (1690 год)[19]; Jan Eywild (6 і 19 лютага 1764 году)[20]; jm. pana Eywilda… Eywild… Eywiłdem (1782—1784 гады)[21]; Erdmuth Eiwilt (1806 год)[22].
Remove ads
Носьбіты
- Эйвільд — літоўскі баярын з Крожаў, які ў 1390 годзе разам з братам Эйнарам засьведчыў умову з Тэўтонскім ордэнам[23]
- Ян Эвільд — літоўскі баярын, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб Цёлак
- Даўгерд і Дашка Эйвільтавічы — літоўскія баяры, якія атрымалі наданьне ад вялікага князя Казімера
- Яцька Эвілтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе[24]
- Лукаш Станіслававіч Айвільт Колатаў — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[25]
Эйвілды (Эйвільды[26]) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[27].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads