Вітаўка (Менская вобласьць)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вітаўка (Менская вобласьць)
Remove ads

Ві́таўка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Вязенскай. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км ад Койданава, за 22 км ад Менску, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вітаўт ёсьць дакладнай фанэтычнай транскрыпцыяй старагерманскай формы Witold (упамінаецца ў 828 годзе)[2]. На тоеснасьць імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt), вядомым за шмат гадоў да зьяўленьня літоўскага вялікага князя, а таксама на сьведчаньне атаясамліваньня гэтых імёнаў — адпаведную германскаму імю лацінізацыю імя Вітаўта (Witoldus) — зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк(d)[3]. Тым часам сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскім пісьмовых крыніцах[4].

Remove ads

Гісторыя

У 1709 годзе ўпамінаецца як вёска ў складзе фальварку Гарадзішча ў Менскім ваяводзтве Вялікаа Княства Літоўскага[a].

У канцы XIX ст. у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 2 двары, 17 жыхароў, праваслаўная царква. У пачатку XX ст. 5 двароў, 45 жыхароў.

Насельніцтва

  • 1909 год — 47 чалавек[5]
  • 1999 год — 12 чалавек
  • 1 студзеня 2004 году — 6 двароў, 7 чалавек
  • 2010 год — 9 чалавек

Славутасьці

Помнік прыроды — Вітаўская крыніца.

Заўвагі

  1. НГАБ у Менску. Ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 710.

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads