Віцейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцейка (Вітка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Віціка, пазьней Вітэка або Вітка (Witicha, Witteke, Wittke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[2], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wittich (Witych)[4].
У Прусіі бытавала імя Вітэка: Witeche (1349 год)[5]. У 1645 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Ambrosius Witteck, Sensburgensis Borussus, у 1649 годзе — Fridericus Wittich, Angerburgensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а инъшых люди у Высокодворскомъ повете на имя… а Сымона и Берната Витеиковичовъ (12 траўня 1511 году)[7]; тяглыхъ людеи у Высокодворъскомъ жо повете на имя Сымона а Беръната Витеиковичовъ (29 траўня 1511 году)[8]; тяглых людеи у Высокодворскомъ жо повете на имя Симана, а Берната Витеиковичов (10 чэрвеня 1511 году)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Казімер Габрыель Віцейка — адміністратар маёнтку Брашэвічаў, які ўпамінаецца ў 1670 годзе[10]
Вітэйкі — літоўскі шляхецкі род[11].
Віткевічы (Witkiewicz) — літоўскі шляхецкі род[12].
Вітыкі (Wittyk) гербу Штэрнбэрг — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[13].
Віткевіч (Witkiewicz), Вітка (Witko) і Вітковіч (Witkowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[14].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Віцейкі або Нендры ў Вількамірскім павеце і сяло Віцейкішкі каля Гедройцаў[15].
На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Віцейкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads