Вішанькі (Гомельская вобласьць)
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́шанькі[1] — вёска ў Беларусі, у складзе Рамязоўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 101 чал. (2004). Знаходзяцца за 9 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), на аўтамабільнай дарозе Ельск — Старое Высокае.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Вішанькі згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва. Паводле Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага, станам на 1568 тут было 8 службаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вішанькі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавалі школа граматы, цагельня, вятрак і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1811 — 24 двары; 1816 — 85 жыхароў; 1897 — 39 двароў, 235 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 53 двары, 341 жыхар; 1924 — 65 двароў, 228 жыхароў; 1940 — 140 двароў, 450 жыхароў; 1959 — 324 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 116 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 49 гаспадарак, 101 жыхар[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads