Гайштаўдэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гайштаўдэн (ням. Gaistauden[2]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Ігнатава, рас. Игнатово) — пасёлак у Расейскай Фэдэрацыі, у міжрэччы Шэшупы і Інстручы. Уваходзіць у склад Нёманскага раёну Калінінградзкай вобласьці.
Remove ads
Назва
Гасьцівалд або Касталд, пазьней Гастальд, Гастаўд або Гастаўт (Gastivald, Castald, Gastaldius[3], Gastald[4], Gastold[5][6], Gastaud[7], Gastaut[8]) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10].
Адпаведнасьць імя Гастаўт (Гайстаўт) германскаму імю Gastaldius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3][11]. Германскае паходжаньне імя Гаштольд (Gasztołt, Gastoldus, Gastawdus, Gastowdus) таксама сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads