Гергард
мужчынскае асабовае імя (Gerhard) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гергард — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Гергард або Гірарт (Gerhard, Girart) і Гартгер (Hartger) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerard (Gerhard, Girhard)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Weg von der Niewescha nach Wilna… Girhardt von Kremiten dese wege czeichen (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Гергард I (каля 1015/1020 — 1070) — граф Мэцу, герцаг Верхняй Лятарынгіі
- Гергард I (каля 1325—1360) — граф Равэнсбэргу і Бэргу
- Гергард I Флямэнс (каля 1000 — пасьля 1053) — граф Васэрбэргу, пачынальнік Гельдэрнскага графскага дому
- Гергард Родэ († 1320) — комтур Самляндыі
- Гіргард — водца крыжакоў у Літву
- Гергард Дэнгаф (каля 1632—1685) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага и Рэчы Паспалітай, харунжы надворны каронны, чашнік і падстолі вялікі літоўскі
- Гергард Шрэдэр (нар. 1944) — кацлер Нямеччыны
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads