Герконт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герконт (Гіргонт, Гіркунт, Гірконт, Кірконт, Каргонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ге́ркант.
Паходжаньне
Кундкер або Гунгер (Cundker, Gunngeir[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4].
У Прусіі бытавала імя Girkant / Gerkant / Girkand (1383, 1389 і 1467 гады)[5]. У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Gergant[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Кгиркгонтович[7], Августъ Кирконтовичъ[8] (1528 год); Мартин Кирконтович… Павлик Кирконтович… Павел Кгирконтович… Бенюш Кирконтович… Кирконт Видеикович (1537—1538 гады)[9]; Jan Girkont[10], Bałtromiej Girgont[11] (1621 год); Pani Krzysztofowa Girkuntowa[12], Kazimierz Girgont (1690 год)[13]; JM panów… Korgontów (1784 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Пётар Гіргонтавіч — баярын Вількамірскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Аўгуст Кірконтавіч — дзірванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бартак, Войтак, Матыс, Міхал, Тамаш і Якуб Герганты (Giergont) — жыхары Ненадова(pl) (Падкарпацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1806—1843 гадох[15]
Герканты (Герконты) і Гірканты (Гірконты) — літоўскія шляхецкія роды[16].
Герканты (Gierkant) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Пшэмыскага павету (Падкарпацьце)[17].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads