Готліб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Готліб (Годліб) — мужчынскае імя, якое супастаўляецца з усходнеславянскім імём Глеб[1], і вытворнае ад яго прозьвшіча.
Паходжаньне
Готліб — імя германскага паходжаньня, якое мае дзьве вэрсіі этымалёгіі (у залежнасьці ад арыгінальнага напісаньня):
- Готлейф або Готэлейб, пазьней Готліб (Guðleifr[2], Goteleib[3][4], Gottlieb[5]), якое складаецца з асноваў -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot), якая паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6], і -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr), якая паходзіць ад гоцкага laiba 'заставацца'[7], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[8][9].
- Годэляф або Гудэліў, пазьней Готліб (Godeliaf, Gudeliv[10], Gottlieb[11][12]), якое складаецца з асноваў -гуд- (-год-, -гут-) і -люб- (імёны ліцьвінаў Любейка, Любень, Любарт; германскія імёны Liubbecha, Luben, Lubert), якая паходзіць ад гоцкага liufs[13], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[14]. Такім парадкам, імя Готліб азначае «той, каго любіць Бог» і адпавядае грэцкаму імю Theophilos[15].
У другім выдадку адзначаецца адпаведнасьць з гоцкім імём Гудылюб (Gudilub)[16]. Жаночае імя — Гудэліва (Gudeliva)[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jerzy Godlib (1796 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Гудэліва († па 536) — жонка караля остготаў Тэадагада
- Фрыдрых Готліб Клёпштак (1724—1803) — адзін з найважнейшых нямецкіх паэтаў
- Юган Готліб Ган (1745—1818) — швэдзкі хімік і мінэроляг
- Готліб Даймлер (1834—1900) — інжэнэр і прамысловы дызайнэр, піянэр у распрацоўцы і выкарыстаньні рухавікоў унутранага згараньня і аўтамабіляў
Готлібы (Gotlib) гербу Габданк[19] — літоўскі шляхецкі род[20].
На памежжы былога Жамойцкага староства і гістарычнай Прусіі існуе вёска Готлібішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads