Бутвіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутвіл (Буцьвіл), Ботвіл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бодвіл (Bauduilli[1][2][3]) і Вілібут або Вілбот (Willebut, Wilbot[a]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Сайбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[7]), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільгерд, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Vilgard, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[8]. Такім парадкам, імя Бутвіл азначае «корань волі»[9] (тое ж, што і Вільбут). Апроч таго, адзначалася германскае імя Botvild (Bot-vild)[10].
Адпаведнасьць імя Бутвіл германскаму імю Willebut прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[11].
Яшчэ ў 1962 годзе францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, зьвяртаў увагу на наяўнасьць тапонімаў германскага паходжаньня (Bouteville, Botavila, Bodvilla, Budevill), якія могуць сьведчыць пра існаваньне ня знойдзенага на той час у пісьмовых крыніцах поўнага германскага адпаведніка імя Бутвіл[12].
У Польшчы адзначаецца нямецкае прозьвішча Бучвіла (Butschwillo)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ботвилу пять чоловека[14], Бутвилу у Медницох чоловекъ[15] (1440—1492 гады); in praesentia nobilium Stanislai Michałowicz Butwillowicz (30 траўня 1491 году)[16]; uxor domini Nicolai Buthwilowicz (11 студзеня 1494 году)[17]; nobilem Nicolaum Buthwilowicz (25 траўня 1494 году)[18]; Gabriele Buthphilowycz (23 чэрвеня 1495 году)[19]; а у Юръя Бутвиловича (5 чэрвеня 1503 году)[20]; земли пустых у Дорсунишскои волости у Крутех на имя Бутвиловщину а Бартошевъщину (6 траўня 1514 году)[21]; земль пустых в Дорсунишскои волости… Бутвиловщина (27 чэрвеня 1514 году)[22]; земль пустых тамжо в Дорсунишскои волости… Бутивиловщину (26 студзеня 1516 году)[23]; боярини господарьской Кгобрияловой Бутвиловича Ганне (15 красавіка 1516 году)[24]; Ивашка Бутвиловича (15 студзеня 1524 году)[25]; на ймя Радвил а Войтко Бутвиловичы (19 студзеня 1526 году)[26]; Бутвил Якубович… Бутвил Ромеикович (1 ліпеня 1542 году)[27]; Бутвилъ Микшовичъ[28], Бутъвилъ Станьковичъ[29], Павел Бутвиловичъ… Бутвил Якубовичъ… Можеико Бутвиловичъ[30], Кгаиль Бутвиловичъ[31] (1528 год); земли пустовские… Бутьвилишъку (2 лютага 1553 году)[32]; Матей Бутвиловичъ (1567 год)[33]; зъ села Бутвилович (23 сьнежня 1596 году)[34]; Butwił (1670 год)[35]; Petrus Butwiło (1699—1773 гады)[36]; Józef Butwiłowicz (1731 год)[37]; Butwiłowszczyzna (1744 год)[38]; Marianna Butwiłło (1778 год)[39]; Parafia głębocka… Butwiłowszczyzna[40], P. Butwiły[41], Parafia parafianowska… Butwiłowszczyzna zaścianek[42], Parafia postawska… Butwiłowszczyzna… Butwiły[43] (1784 год).
Remove ads
Носьбіты
- Ботвіл (Бутвіл) — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Юры Бутвілавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1503 годзе
- Івашка Бутвілавіч — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1524 годзе
- Радзівіл і Войтка Бутвілавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1526 годзе
- Бутвіл Мікшавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Бутвіл Станькавіч — курклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Павал Бутвілавіч — коршаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Бутвіл Якубавіч — коршаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мажэйка Бутвілавіч — коршаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Гайль Бутвілавіч — патумшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Станіслававіч Бутвіловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1587—1588 гадох[44]
Бутвіловічы (Butwiłowicz) гербу Прус — літоўскі шляхецкі род[45].
Бутвілы — літоўскі шляхецкі род[46].
Бутвілёвіч (Butwilowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[47].
На 1906 год існавала вёска Бутвілаўшчына ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[48].
У XVI ст. існаваў маёнтак Бутвілавічы (Бутвиловичи) у Жамойцкім старостве[49].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Буцьвілавічы.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads