Гродвіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гродвіл (Родвіл, Рудзівіл) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Гродвіл, пазьней Рудвіль (Hrodwil, Rudwill) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[2], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Гродвіл азначае «воля да перамогі»[4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Hrehtwili (Hreht-wili)[5].
У Прусіі бытавала імя Rodewille[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hrodwił (5 студзеня 1359 году, разглядаецца як фальсыфікат Тэадора Нарбута)[7]; людемъ нашимъ Мерецъкого повета… Родвилу Воиневичу (люты 1510 году)[8]; Гродвил Богдановичъ… Пашко Родвиловичъ… Шымъко Родвиловичъ (1528 год)[9]; землю Родвиловщину (1537 год)[10]; Józefa Rudziwiłowicz (1835 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Гродвіл Багданавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Ротавілы (Rottowił) — літоўскі шляхецкі род (таксама вядомы ў Варшаўскім павеце)[12].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads