Дагела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дагела (Дагель, Догель, Дагайль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дагела, пазьней Дэгела (Dagela, Degele[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даг- (-дак-, -таг-) (імёны ліцьвінаў Дакіла, Шыдаг, Ядаг; германскія імёны Dacilo, Sidag, Adago) паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].

У Прусіі бытавала імя Догел: Dogel (1309 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dogela (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[6]; Piotr Dagiel (23 сакавіка 1645 году, 2 траўня 1654 году)[7]; pana Dogieła (9 сакавіка 1704 году)[8]; Józef Kazimierz Dagielewicz (1751 год)[9]; Piotr Dogiel (6 лютага 1764 году)[10].

Remove ads

Носьбіты

  • Мацей Догель (1715—1760) — гісторык-археограф, правазнаўца ВКЛ
  • Ануфры Догель — уладальнік зямлі ў Полацкім павеце на 1878 год[11]

Догелі (Dogiel) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[12].

Дагайлёвіч (Dogajlowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Догелі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads