Дайнар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дайнар (Дайнэр), Дэйнар (Дэйнэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дайнэр (Deiner, Degenher) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даг- (дэйн-) (імёны ліцьвінаў Дакіла, Шыдаг, Ядаг; германскія імёны Dacilus, Sidag, Adago) паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэйнаровіч (Dejnarowicz, Dejnorowicz) і Дэйнэровіч (Dejnerowicz)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди Высокодворское волости… Воиштовта Доинаровича (9 верасьня 1511 году)[7]; у боярына менского в Шимъка Даинаровича… в бояръ наших меньских люди и земли: у Воитеха Михаиловича Даинаровича (люты 1514 году)[8]; людеи наших Стоклишского повета… Богдана Доинаровича (19 студзеня 1515 году)[9]; curiolam vocatam Doynarowycze (1 лютага 1524 году)[10]; po zdrajcy Janie Daynarowiczu (15 студзеня 1657 году)[11]; Doynorowicz… Anna Doynarowiczowna (1685—1731 гады)[12]; Deynarowicz (1692 і 1749 гады)[13]; Petrus Deynarowicz (верасень 1709 году)[14]; Stephanus Deynarowicz (травень 1710 году)[15]; pan Deynarowicz (4 лютага 1715 году)[16]; Deynerowszczyzna… Deynarowicze (1744 год)[17]; Michał Dejnarowicz (1753 год)[18]; Daynarowicz (1764 год)[13]; Petronela Daynerowicz (1806 год)[19]; Błoń… wioski i miejsca do tej parafii należące… Deynarów (1784 год)[20]; Michalina Deyner (1809 год)[21]; Deynerowicz (1824 і 1826 гады)[22]; Katarzyna Dejnarewicz (1820 год)[23]; Marianna Dajnerowicz (1825 год)[24]; Leonard Dejner (1843 год)[25].

Remove ads

Носьбіты

  • Станіслава Дэйнэрава (Dejnerowa) — уладальніца гаспадаркі ў Даўгінаве на 1939 год[26]

Дэйнары і Дэйнаровічы — літоўскія шляхецкія роды[27].

Дайнаровіч (Dajnarowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[28].

Воўчак на Воўчках і Дэйнароўшчыне — літоўскі шляхецкі род[29].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Дзінаравічы (Дэйнаравічы).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads