Войштаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Войштаўт, Вештаўт (Выштальд, Вішталд, Вішталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вэст (West) і Валда або Валт (Waldo, Walt) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -віст- (-вест-) (імёны ліцьвінаў Вістэла, Вештар, Вештарт; германскія імёны Wistila, Vestarr, Westhard) паходзіць ад гоцкага *wist[3], германскага west 'захад'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5]. У Польшчы адзначалася германскае імя Westwalt (1444 год)[6][a], у гістарычным гоцкім арэале адзначалася імя Vistaldo (1528 год)[7].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Войштаўт складаецца з асноваў -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus), якая паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[8], і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[9], германскага þeudo[10] 'род, народ'[11]. Такім парадкам, імя Войштаўт азначае «род паляўнічых»[12]. Адзначалася старажытнае германскае імя Teudois (Teud-ois)[13].

У Прусіі бытавала імя Waystauthe (1309 год)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земля под Воиштовтомъ и под братомъ его Корюшомъ[15], земля Пупишки под Воиштовтомъ а под братомъ его Корюшомъ[16], чотыри чоловеки… Воиштовта[17] (1440—1492 гады); Войштовтъ… Радуньцы (1444 год)[18]; в бояр, у Воиштовтовича (1 жніўня 1496 году)[19]; над рекою Ошменскою подле двора Янова Воиштовтовича (6 ліпеня 1499 году)[20]; люди Высокодворское волости… Воиштовта Доинаровича (9 верасьня 1511 году)[21]; Якубъ Воиштовътовичъ (1528 год)[22]; Вештовътъ Можвилович (1538 год)[23]; листъ Петра Вештолтовича (3 траўня 1587 году)[24]; od Jana i Mikołaja Wisztołtów… Jerzy Wisztołt (1667 год)[25]; Stanisław Wisztołt (1690 год)[26]; Ian Ierzy Wysztold Podchorąży Zmudzki (1697 год)[27]; cum Marianna Wisztowtowna Nobiles (сакавік 1709 году)[28]; Wisztołd (1733 год)[29]; Antoni Westwelt (1857 год)[30].

Remove ads

Носьбіты

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. У старажытным германскім іменаслове фіксуюцца тры іншыя спалучэньні назваў кірункаў сьвету з асновай -валд-: Sundolt (у ліцьвінаў Сундаўт), Nortold (Нартаўт) і Astald (Яштоўт)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads