Доўгерды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Доўгерды, Доўгірдылітоўскі шляхецкі род гербу «Лебедзь» зьменены.

Хуткія факты Краіна паходжаньня ...

Імя

Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[6].

Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[8].

Remove ads

Гісторыя

Паходзяць ад ваяводы віленскага (1433—1443) Яна Даўгерда, які меў сына Андрэя, «пана на Сьвіранах і Лынтупах».

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads