Ян Даўгерд
(пам. 1443) ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Даўгерд (? — каля 1443) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі (з 1433).
Remove ads
Імя
Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[6].
Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dowgirdi (Dowgird[9]; 18 студзеня 1401 году)[10]; Darigerdo marschalco curiae (20 красавіка 1424 году)[11]; Довкгардъ правил (17 верасьня 1427 году)[12]; Dawgerdi palatini Wilnensium (20 студзеня 1433 году)[13]; Dowgyrd palatinus Vilnensis [sigilla] (31 ліпеня 1433 году)[14]; Довкгирдъ, виленскии воевода (25 верасьня 1433 году)[15]; пан Довъкгирд (1433—1439 гады)[16]; Dawgerd Vilnensis [palatini] (27 лютага 1434 году); Dawgerd (15 верасьня 1434 году)[17]; Dolgerth palatinus, Wylnenses (7 лютага 1435 году)[18]; Dewgerd Vilnensis palatinus (9 чэрвеня 1435 году)[19]; Dewgerd Wylnensis palatinus (15 лютага 1436 году)[20]; Ego Iohannes alias Dawgerd (1 ліпеня 1437 году)[21]; Dolgerdo capitaneo Vilnensi (9 ліпеня 1437 году)[22]; Dewgerd palatinus Wylnensis (6 сьнежня 1437 году)[23]; воеводе виленьскому пану Довкгирду (сакавік 1440 году)[24]; Dawgerd palatinus Vilnensis (13 ліпеня 1440 году)[25]; Довкгирдъ (1440—1447 гады)[26]; пан Довкгирдъ (1440—1492 гады)[27]; Dawgerd Wylnensi (1441 год)[28]; Долъкгиръд[29] (Супрасьлеўскі летапіс); Dowgierd (Хроніка Быхаўца)[30].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Быў у сваяцтве з Саковічамі (выступаў як сьведка ў данацыі Андрэя Саковіча Віленскай катэдры). Магчыма, тоесны Даўгерду Салкулевічу, які паручыўся за Братошу ў канцы XIV ст.
У 1401 годзе засьведчыў умову з Польшчай. У 1424 годзе быў маршалкам дворным Вітаўта. Браў удзел у змове супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у выніку якой апошняга забілі (1440 год).
Ажаніўся, відаць, з дачкой Андрэя Гаштольда. Меў сына Андрэя, «пана на Сьвіранах і Лынтупах», а таксама дачку Багдану[29].
Remove ads
Мова і культура
Да актаў Троцкай уніі (1433 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі[31]:
+ s ∗ domini ⁑ dolgerdonis
+ s • domini dawgerdi
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads