Кабылічы (Навасёлкаўскі сельсавет)
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кабы́лічы[1] (з 1964 — Пціча́нская, таксама сустракаецца Пціча́нскае, н.; Пціча́нка, ж.) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Пад назвай Кабылічы згадваецца ў канцы XVII ст. у складзе Менскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
У XVII ст. вёска належала Янушу Быхаўцу. Януш Быхавец быў забіты ў маёнтку Таўкачэвічы ў часе наезду суседам Андрэем Вінкам з Шацку ў 1620 годзе, фальварак быў разбураны. Маёмасьць перайшла брату Януша Базылю Быхаўцу (?—1653), шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі. Базыль — віленскі гродзкі пісар (1623—1632), меў братоў Януша і Аляксандра Пракопа (памёр 1646). Базыль быў апекуном дзяцей Януша. Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацак, Грэбені, Дудзічы з вёскамі Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводзтве, ды іншымі землямі ў Гарадзенскім, Троцкім і Лідзкім паветах. Памёр без нашчадкаў.
У 1760 годзе (паводле іншых зьвестак у 1748) судзьдзя ваўкавыскі Ўладзіслаў Быхавец перадаў правы на вечнае карыстаньне Дудзічамі разам з фальваркамі Кавалевічы, Сяргеевічы і Кабылічі дачцэ Казімера Аляксандры Заранак-Грабоўскай, якая разам з сястрой Альжбетай жыла ў Таўкачэвічах[2]. Належалі да маёнтку Сяргеевічы. Пасьля належалі Прозарам, Францішку Букатаму, Ліпскім.
Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1816 годзе уласнасьць Ржавускіх, пазьней належала Ельскім. У пачатку XIX ст. у Ігуменскі павеце Менскай губэрні, ёсьць капліца і карчма. На карце Шуберта сярэдзіны XIX ст. на месцы сучаснай вёскі Пцічанская (Кабылічы) быў пазначаны маёнтак Кабылічы, а на месцы вёскі Прыстань была вёска Кабылічы[3].
Пасьля 1863 году валодае Пётр Папоў. Паводле перапісу 1897 года маёнткам Кабылічы валодаў Іван Бунге, шляхціц, лютэранін.
У пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
30 ліпеня 1964 года вёска Кабылічы праз «немілагучнасьць» была перайменавана ў вёску Пцічанская[4].
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
- Курганны могільнік — за 1,2 км на паўднёвым ўсход ад вёскі.
Галерэя
- Хата на Цэнтральнай вуліцы, 2018 г.
- Вясковыя могілкі
- Мапа ваколіц Шацка 1927 году, на якой пазначана вёска Кабылічы
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads