Казялужжа

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казялу́жжа[2]вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб уласны роду Лозкаў.

Найранейшая на сёньня пісьмовая згадка пра вёску Казялужжа[b] Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага сустрэтая у судовым дэкрэце ад 9 траўня 1618 году аб выданьні зьбеглых адтуль, а таксама зь Юравічаў і Небытава ў Хвойнікі альбо Новы Харленж да суджэнцаў Мікалая і Гальшкі Харлінскіх падданых маці і недарослага сына Гальшкі з Гулевічаў і Міхала[c] Лозкаў[4]. Відавочна, калі ў разьмежаваньні Кіеўскай зямлі Кароны і Мазырскага павету ВКЛ у сьнежні 1621 — студзені 1622 году паны камісары пацьвярджалі прыналежнасьць двара і сяла Загальле «ze wszystkiemi wsiami, gruntami jmci Łozki, marszałka mozyrs.» да Мазырскага павету, дык сярод тых вёсак уважаліся і Казялужы[5].

Thumb
Загальскае староства ў апошняй чвэрці XVIII ст.

У XVII—XVIII стагодзьдзях вёска належала да Загальскага староства[d]. Паводле рэвізіі 1716 году wieś Koziełuży складалі два дымы[e]: гаспадары Сьцяпан Аніска, Яцка Аніска[f] плацілі старосьце князю Дамініку Яну Шуйскаму 5 злотых чыншу і даніны мядовай паўтары бельцы[6].

Надалей пра вёску Казялужы з 18 дварамі ў добрах староства Загальскага маецца зьвестка ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Загальскай Сьвята-Траецкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. Згодна з запісам ў кнігах Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, 18 сакавіка 1785 году настаяцель царквы ў Загальлі, віцэ-дэкан мазырскі а. Дыянізы Крэткоўскі ахрысьціў Эдварда, сына законных сужэнцаў Яна і Антаніны з Кузьмінскіх Парыкевічаў, эканомаў фальварку Казялузскага. Сярод кумоў быў губэрнатар Загальскага староства Юзаф Букаты[7]. У візытацыі, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, сказана, што ў Казялужах было ўжо 20 двароў[8].

Расейская імпэрыя

Thumb
Мястэчка і двор Загалле, вёска Казялужжа на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Казялужжа апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. На 1795 год вёска, як і 12 іншых паселішчаў Загальскага староства, належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[10]. Тады ў ёй налічвалася 26 двароў з 48 жыхарамі мужчынскага і 62 жаночага полу[11].

Thumb
Казялужжа і навакольлі на мапе Ф. Ф. Шубэрта і П. А. Тучкова 1850 г.

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 года, дыспанентам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[12]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належала і Казялужжа, была ўтворана воласьць[g] з управай, згаданая ў 1848 годзе.[13]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 246 жыхароў вёскі Казялужжа абодвух полаў былі прыхаджанамі Загальскай Сьвята-Траецкай царквы, 54 казялужцы зьяўляліся парафіянамі Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[14].

У парэформавы пэрыяд Казялужжа належала да Хвойніцкай воласьці. У кліравой ведамасьці Загальскай царквы 1869 году сказана, што за 8 вёрст ў 36 і 3/4 двара[h] вёскі Казялужжа жылі 147 мужчына і 147 жанчын зь ліку яе прыхаджанаў[15].

На пачатак 1870 года тут — 119 мужчынскіх душ з былых дзяржаўных сялянаў і 13 душ аднадворцаў, прыпісаных да Казялузскага сельскага таварыства[16]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, Казялужжа — у прыходзе Загальскай царквы[17].

Паводле перапісу 1897 году ў Казялужжы было 92 двары, 548 жыхароў, дзейнічалі капліца, хлебазапасны магазын[1]. На 1909 год у вёсцы налічвалася 103 двары з 575 жыхарамі[18].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Казялужжа ў складзе Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[19].

Thumb
Казялужжа і Хвойнікі з ваколіцамі на мапе, складзенай у 1924-26 гг.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Казялузскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 40 і 73 вучні[20].

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году вёска Казялужжа — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Небытаўскага сельсавету. У 1930 годзе тут налічвалася 147 двароў з 689 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

У Вялікую Айчынную вайну на франтах загінулі 78 вяскоўцаў.

З 8 студзеня 1954 году Казялужжа адміністрацыйна належыць да Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году тут было 900 жыхароў. Цэнтральная сядзіба саўгаса «Хойніцкі»[1].

30 чэрвеня 1966 году цэнтар Небытаўскага сельсавету перанесены ў Казялужжа, сельсавет перайменаваны ў Казялузскі[21].

У 1997 годзе ўзьведзены новы мураваны будынак сярэдняй школы. Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, адзьдзяленьне сувязі, крама[1].

1 сьнежня 2009 года Казялузскі сельсавет скасаваны. Рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў, населеныя пункты Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня перададзеныя ў склад Дварышчанскага сельсавету, а Куравое — у Велікаборскі сельсавет[22].

Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 3 км на захад ад места Хвойнікі, за 106 км ад Гомеля.

Насельніцтва

  • 2021 год — 217 двароў, 487 жыхароў[23]

Заўвагі

  1. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
  2. У анатацыях з «Summaryusza aktów trybunalskich», выкананых Аляксандрам Ябланоўскім, што праўда, прыведзена назва зусім іншай сэмантыкі — Kozie Łozy. Але мясцовыя жыхары ведалі Казялужы альбо Казялужжа. Тое і захавалася да нашых дзён.
  3. А. Банецкі назваў яго дзедзічам Козіх Лозаў[3]
  4. Больш падрабязна пра Загальскае староства і яго трымальнікаў гл. старонку Загальле.
  5. Прынамсі, столькі было ўлічана.
  6. З тутэйшых прозьвішчаў Аніскавец — найбольш пашыранае ў Казялужжы і сёньня.
  7. Ня варта блытаць з валасьцямі парэформавага часу — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе паветаў.
  8. Так запісана ў крыніцы. Але, як засьведчыў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе ня ўласна сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads