Канвіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канві́л, Кунвіл — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кона (Cono) і Віла (Wilo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Convilus[5][6] (Convilius[7][a]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Бартош Канвилович (да 1533 году)[9]; на бояр господаръскихъ судеревскихъ… а Станислава Кунвиловича, пристава (22 чэрвеня 1538 году)[10].

Remove ads

Носьбіты

  • Барташ Канвілавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца да 1533 году
  • Станіслаў Кунвілавіч — судэраўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1538 годзе

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Канвелішкі.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Імя Convilius можа быць супольным для кельтаў і германцаў — як і імя Ratwilius[8]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads