Каргоўд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каргоўд, Каргоўт (Каргоўць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Коргаўд (Коргаўт).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Караголт (Caragolt, *Caragolt[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[3] або гоцкага[4] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[5], аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[6] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[7], а аснова -голд- (-голт-) (імёны ліцьвінаў Голдзін, Гоўдвік, Мінігаўд; германскія імёны Goldine, Goldwig, Minegolt) — ад гоцкага gulth 'золата'[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: два чоловеки Корговци Логожан (1440—1492 гады)[9]; Catharina Baibianka Kargowtowa (1662 год)[10]; Catharina Kargawdowa (1664 год)[10]; Dawid Korgowd (1690 год)[11]; Aleksander Korgowt (23 чэрвеня 1750 году)[12]; Antoni Korgowt… Tomasz Korgowt[13], Jerzy Korgowt[14], Adam Korgowt[15] (5 лютага 1776 году); Adam Korgowd, Jerzy Korgowd (10 лютага 1779 году)[16]; Jerzy Korgowt, Adam Korgowt… Adam Korgowt (21 жніўня 1780 году)[17]; Jerzy Korgowt, Antoni Korgowt… Adam Korgowt x, Antoni Korgowt… Jerzy Korgowt… Dominik Korgowt x, Tomasz Korgowt… Józef Korgowt x, Bernard Korgowt (9 лютага 1785 году)[18]; Dominik Korgowd (6 лютага 1786 году)[19]; Michał Korgowd (18 жніўня 1788 году)[20]; Antoni Korgowd, porucznik pow. kow. (11 лютага 1789 году)[21].

Remove ads

Носьбіты

Коргаўды (Korgowd) гербу Прус I — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[22].

Коргаўт (Korgowt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[23].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Каргаўды.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads