Караман (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Караман, Карман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Карыман, Караман або Карман (Karimanns[1], Karaman, Caraman, Caroman, Careman, Carman) і Манакар (Manakari[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Каргоўт, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caragolt, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4] або гоцкага[5] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[6], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[7], германскага man 'чалавек'[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Korman[9].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Kormann[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оу Коромана (XII—XIII стагодзьдзі)[11]; людеи у Полоцъком повете… а Караимановичовъ (29 чэрвеня 1440 — 27 чэрвеня 1492 году)[12]; слугами… Иванъ Короманов (1440—1492 гады)[13]; Ян Коромановичъ (1506—1539 гады)[14]; Рымъко Коръманъ[15], Петръ Кормановичъ[16], Митко Корманъ[17] (1528 год); в повете нашомъ Пиньском чотыри земли, то естъ дворища пустые в селе Тивровичехъ… а Карамановъское (10 сакавіка 1532 году)[18]; Кобрыньского повета… лесомъ на имя Корманомъ… лесомъ Корманомъ (12 сьнежня 1532 году)[19]; у волости Грезкои… землъ пустовъских… Кгирелевъщины а Кормановъщины (20 сьнежня 1551 году)[20]; Хведъ Кормановичъ, лавникъ (1563 год)[21]; Бенедыктъ Рымковичъ Кормановича[22], Янъ Кормановичъ… Якубъ Станиславовичъ съ Кормановъ… Немира Кормановичъ[23] (1567 год); Степан Корманенко (1649 год)[24]; Petrum Karmanowicz (29 красавіка 1787 году)[25][a].

Remove ads

Носьбіты

  • Карман — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XII—XIII стагодзьдзях[11]
  • Ян Караманавіч — баброўнік ваўкавыскага двара, які ўпамінаецца паміж 1506 і 1539 гадамі
  • Рымка Карман — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Пётар Карманавіч — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Міцька Карман — віцебскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Якуб Карман (Jakób Carmann, Carmannus, Caraman) — выхадзец з Бэрліну, які ў 1590—1592 гадох навучаўся ў Папскай сэмінарыі ў Вільні[31]
  • Якім Кармановіч — сябра Віленскага Сьвятадухаўскага брацтва, які ўпамінаецца ў 1613 годзе[32]
  • Сымон, Андрэй, Марцін і Мікалай Карманы — жыхары вёсак Аферышкаў і Шышнішкаў (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1775 годзе[33]

Карманы (Karman) — прыгонныя зь вёскі Забалоцьця, мястэчка Канстанцінава, засьценку Мурогаў (Ашмянскі павет) і ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[34][35].

Карманы (Karmann) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[36].

Кармановічы (Kormanowicz) гербу Наленч — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[37].

На 1904 год існавала вёска Карманічы ў Красьнянскім павеце, а таксама вёска і сядзіба Карманічы ў Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[38].

На 1906 год існавала вёска Карманы ў Гарадоцкім павеце, а таксама вёска Карманава (Карманова) у Невельскім павеце Віцебскай губэрні[39].

Карманэн (Karmohnen) — былая вёска каля Гумбінэну ў Прусіі[40].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Карманоўка, на гістарычнай ЛідчынеКарманішкі. Назву Карманы маюць вёскі на гістарычнай Полаччыне.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Кармін (у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Carmen[26]): Лепунского повета… Янели Корминовичъ — служба (сьнежань 1534 году)[27], землю Корминишку (1537 год)[28], Корміны (Kormin) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[29], Карміны (Karmin) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[30]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads