Кор
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кор, Кара, Кар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Кара, Кор або Кары (Caro, Kárr, Kari[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кар- (-кор-) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4] або гоцкага[5] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[6][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Карэйка, Карыла, Карыбут (Корбут, Корбат, Карабут), Карвіна (Корвін), Каргоўд (Каргоўт), Караман (Карман), Кармін, Карымонт, Карыят. Адзначаліся германскія імёны Kareke, Karila, Coributh, Caruin, Caragolt, Karaman (Carman), Carmin (Karmin), Caromond, Cariatto. Іменная аснова -кар- (-кор-) таксама можа паходзіць ад асноваў -ґер- (-ґар-, -ґір-) і -гер- (-ер-)[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Korman[9]. Таксама ў Польшчы бытавала імя Korius (1466 год)[10].
У Прусіі бытавала імя Cariothe / Kariote / Kariothe / Karioth / Korioth[b] (1308, 1335, 1342, 1361, 1392, 1399, 1418 і 1540 гады)[12][13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаго, съли и гостье: Иворъ солъ Игоревъ великаго князя Рускаго… Кары Тудковъ (Аповесьць мінулых часоў)[14]; boiarowie Jakub Karowicz (26 студзеня 1522 году)[15]; Якубъ Коровичъ (1528 год)[16]; Кор Миколаевичъ с Черъги (1565 год)[17]; honestis Francisco Karewicz (1728 год)[18]; Korewicze (1744 год)[19]; pater Victor Karewicz (2 студзеня 1765 году)[20]; Emilia Kar (1838 год)[21][c].
Remove ads
Носьбіты
- Кары — велікан, пэрсанаж паўночнагерманскай (скандынаўскай) міталёгіі
- Кары Сульмундарсон (каля 980 — па 1014) — вікінг-найміт, галоўны герой Сагі пра Ньяла
- Кары Рунальфсан († 1187) — абат кляштару Тынгейрар у Ісьляндыі
- Якуб Коравіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1529 году
- Кор Мікалаевіч — трабскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1565 году
- Максім Карэвіч — жыхар мястэчку Горак, які ўпамінаецца ў 1742 годзе[41]
- Эйнар Карасан (нар. 1955) — ісьляндзкі пісьменьнік
Карэвічы (Karewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[42].
На 1903 год існавала сяліба Карышкі ў Расенскім павеце Ковенскай губэрні[43].
На 1904 год існавалі тры вёскі і тры сядзібы з назвай Корэва (Карэва) у Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[44].
На 1910 год існавалі хутар і дзьве сядзібы з назвай Карава, а таксама сядзіба Корава ў Дабрамысьлінскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[45].
На 1909 год існаваў засьценак Карвіцішча ў Бабруйскім павеце Менскай губэрні[46] (адзначалася старажытнае германскае імя Carevittus[47]).
Назву Карэвічы маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Гарадзеншчыне і Лідчыне. На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Корава.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -кар- зь летувіскай мовы kãrias 'войска, вайсковая служба', kãras 'война', karỹs 'салдат, вайсковец'[7] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[8])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Cariatto (Carietto)[11]
- Таксама:
- Карын: Карыновічы — літоўскі шляхецкі род[22];
- Каруць (адзначалася старажытнае германскае імя Caruto[23][24]): люди конюшого городеньского… Минець Корутевичъ (7 ліпеня 1512 году)[25];
- Коруш, Карэйша (у Чэхіі гістарычна бытавала германска-славянскае імя Kareš[26]): под Воиштовтомъ а под братомъ его Корюшомъ… Корюшу (1440—1492 гады)[27], Карэйшы — літоўскі шляхецкі род[22], у Прусіі бытавалі прозьвішчы Karasch[28], Karsch[29] і Korsch[30][31];
- Каробар, Корыбэр: włokę gruntu nazwaną Koroborowszczyzną (8 траўня 1748 году)[32], Bartłomiej Koryberowicz (1743 год)[33];
- Каралт (адзначалася старажытнае германскае імя Carold[34]): Anna Karołt (1809 год)[35];
- Карвік: мещане виленские… Ян Корвика (18 жніўня 1566 году)[36];
- Каргонт (адзначалася старажытнае германскае імя Charigant[37], германскае імя Coragonde[38]): Jan Korkontt (1690 год)[39], JM panów… Korgontów (1784 год)[40]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads