Карымонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карымонт (Кармонт), Карымунт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Карымунд, Кармунт або Карамонд (Kárimundr[1], Karmunt[2], Caromond, Caramond[3]) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Каргоўт, Караман, Карыят; германскія імёны Caragolt, Caroman, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[6] або гоцкага[7] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[11] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: w Milaykiszkach wsi… strzelców 3: Maciey Karmontowicz (1641 год)[13]; Johan Cramond… Jacobus Cramond (27 кастрычніка 1709 году)[14]; Waśkiewicz Karymont (1789 год)[15]; Antonina Karmontowna de Telsensi (1800—1812 гады)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Яган і Якуб Крамонды — кейданскія кальвіністы, якія ўпамінаюцца ў 1709 годзе
З XVI ст. прыдомкам Карымонт або Карымунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Маськевічаў гербу ўласнага[17].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads