Кармін (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кармін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Кармін або Кармэн (Carmin, Karmin, Carmen, Karmen) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[3] або гоцкага[4] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[5], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[6], minthi 'памяць'[7].
У Чэхіі адзначалася імя Kormen[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лепунского повета… Янели Корминовичъ — служба (сьнежань 1534 году)[9]; землю Корминишку (1537 год)[10]; Krystyna Karmin (1808 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
Карміны (Karmin) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[12].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads