Конанаўшчына
вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́нанаўшчына[1] — вёска ў складзе Буркоўскага сельсавету Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага


Сяло Конанаўшчына вядомае з тэксту «darowizny Brahinia» князю Ярэмію Міхалу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму ад пані Крысьціны, дачкі князёў Адама і Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх, Даніловічавай, датаванай 20-м ліпеня 1641 году[2]. Адміністрацыйна належала да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва[b] Кароны Польскай.
У 1734 годзе wieś Kononowszczyzna запісана прыналежнаю да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага паны Сілічы[4]. Але спадчынным уладальнікам усіх Брагінскіх добраў каля 1733 году стаў князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, першы і адзіны ў старэйшай галіне роду, хто падпісваўся «графам на Брагіне»[5].

У 1754 годзе з 4 двароў (прыкладна 24 жыхароў) хутару Конанаўшчына Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 18 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 2 злотых, 12 грошаў[6]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім.
Вёска Конанаўшчына прысутная ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыіі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Конанаўшчына ў складзе Рэчыцкай акругі апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Конанаўшчына і Амелькаўшчына з будай належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім[8].
Згодна з «Фармулярнай ведамасьцю» сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1822 году, вёска Конанаўшчына з 30 душамі мужчынскага і 27 душамі жаночага полу месьцілася за 11 вёрст ад прыходзкай царквы і належала пану Міхалу Ракіцкаму[9]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 88 жыхароў вёскі Конанаўшчына зьяўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Богаяўленскай царквы[10].
Найноўшы час
9 лютага 1918 г., яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Конанаўшчына ў складзе Мікуліцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала "варта Украінскай Дзяржавы" гетмана Паўла Скарападзкага[11].
1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[12].
Remove ads
Заўвагі
- Не з XVIII ст. і ня Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads