Конрад Кучук

(XV ст.) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Конрад Кучуклітоўскі баярын. Пачынальнік роду Кучукоў (Кучуковічаў).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Жырмунах[2].

Імя

Конрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[5] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[6], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[7], германскага rad- 'рада'[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Konrad (Konrat, Kunrod, Kunrot)[9].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Cunradus alias Kuczuc (Conradus alias Kuczuc[2]; 1 ліпеня 1436 году)[10].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Магчыма, быў сынам або братам Монтаўта. Відаць, быў у сваяцтве з Бутрымамі[2].

Упамінаецца як «дзедзіч Жырмунаў» (heres de Szyrmuni) у сваім наданьні віленскім францішканам ад 1 ліпеня 1436 году, да якога прыклаў пячаць з гербам «Тапор».

Меў сыноў Юрыя і Яна.

Мова і культура

У сваёй лацінскай грамаце 1436 году ўпамінаў меру мёду, якая «па-народнаму» называлася «шацец» (vulgariter dictam szathec)[11]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[12].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads