Контаўты

жамойцкі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Контаўты — літоўскі шляхецкі род, які ў XV стагодзьдзі займаў ўплывовае становішча ў Жамойці.

Хуткія факты Краіна паходжаньня, Першы з роду ...

Прозьвішча

Гонталд або Конталд (Gontald, Contaldus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

Адпаведнасьць імя Гонтаўт германскаму імю Gontald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Remove ads

Гісторыя

Пачынальнік роду — літоўскі баярын Контаўт, які быў старостам жамойцкім у 1436—1440, 1441 і 1452—1453 гадох. Меў вялікі аўтарытэт сярод баяраў Жамойці ў пачатку валадараньня вялікага князя Казімера (1440—1492). Па ўмацаваньні ўлады апошняга ўрад жамойцкага старосты атрымаў Кезгайла Валімонтавіч, але Контаўт захаваў уплывовае становішча і быў памочнікам пры Кезгайле.

Ян, сын Контаўта, пры складаньні шлюбу зь Ядвігай, дачкой ваяводы віленскага Алехны Судзімонтавіча, атрымаў ад вялікага князя Аляксандра маёнткі Паюр’е, Крожы (Кельмы) і Цытавяны. У канцы XV ст. Ян памёр бязьдзетным, яго ўдава Ядвіга выйшла замуж за Станіслава Барташавіча Монтаўта, перадаўшы яму ў якасьці вена (з дазволу вялікага князя) маёнткі мужа, пры ўмове, што іх частка пяройдзе да пляменьніка Яна Контаўтавіча — Мікалая Шэмета.

Маёнткі Контаўтаў перайшлі ў валоданьне іншых родаў[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads